From Wikipedia, the free encyclopedia
Артур Шні́цлер (ням.: Arthur Schnitzler; 15 мая 1862, Вена — 21 кастрычніка 1931) — аўстрыйскі пісьменнік; прадстаўнік венскай школы мадэрну.
Артур Шніцлер | |
---|---|
ням.: Arthur Schnitzler | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 15 мая 1862[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 кастрычніка 1931[3][1][…] (69 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Бацька | Johann Schnitzler[d] |
Жонка | Olga Schnitzler[d] |
Дзеці | Heinrich Schnitzler[d], Lili Schnitzler[d] і stillborn son of Arthur Schnitzler and Marie Reinhard[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, драматург, урач-пісьменнік, сцэнарыст, псіхіятр, раманіст |
Гады творчасці | з 1891 |
Мова твораў | нямецкая |
Прэміі | |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Скончыў медыцынскі факультэт Венскага ўніверсітэта (1885).
Яго творчасць фарміравалася пад уплывам 3. Фрэйда, рускіх і французскіх пісьменнікаў. Перавагу аддаваў праблемам кахання і смерці, канфлікту пачуцця з абавязкам.
Аўтар аднаактовых п’ес «Анатоль» (1893), «Зялёны какаду» (1899), «Карагод» (1900), «Марыянеткі» (1906), камедыі «Прафесар Бернхардзі» (1912), аповесцей «Лейтэнант Густль» (1901), «Фрау Беата і яе сын» (1913), «Вяртанне Казановы» (1918), зборнікаў навел «Жонка мудраца» (1898), «Маскі і цуды» (1912), «Сон і лёс» (1931) і інш. У яго творах з вытанчанай фабулай і рафінаванай атмасферай, адзначаных пільнай увагай да свядомасці і падсвядомасці персанажаў, крытыцызм у адлюстраванні грамадства часта ўраўнаважваецца сентыментальнасцю і эратызмам, імпрэсіянізм спалучаецца з рэалістычнымі тэндэнцыямі.
У 1926 годзе БДТ-1 паставіў яго п’есу «Зялёны какаду».
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.