Армія маджахедаў (Ірак)
спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя / From Wikipedia, the free encyclopedia
Армія маджахедаў (араб. جيش المجاهدين, Джэйш аль-Муджахідзін) — ісламісцкая паўстанцкая групоўка суніцкага толку, якая дзейнічае на тэрыторыі Ірака. Была сфарміравана не раней 2004 года, ужо пасля ўварвання ў краіну войскаў міжнароднай кааліцыі на чале з ЗША[1]. З’яўляецца адным з заснавальнікаў арганізацыі «Фронт джыхаду і рэформаў» і ўваходзіць у склад «Палітычнага савета іракскага супраціву».
Хуткія факты Армія маджахедаў, З'яўляецца часткай ...
Армія маджахедаў | |
---|---|
З'яўляецца часткай | Фронт джыхаду і рэформаў, Палітычны савет іракскага супраціву |
Ідэалогія | нацыяналізм, ісламізм |
Рэлігійная прыналежнасць | іслам (сунізм) |
Сфарміравана | 2004 |
Саюзнікі | Ісламская армія ў Іраку |
Праціўнікі | Міжнародныя кааліцыйныя сілы ў Іраку, Узброеныя сілы Ірака, Ісламская дзяржава |
Удзел у канфліктах | Іракская вайна, Грамадзянская вайна ў Іраку, Барацьба з тэрарызмам у Іраку пасля 2017 года |
Закрыць