Арарацкая раўніна
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Арарацкая даліна (арм. Արարատյան դաշտ) — раўніна на тэрыторыі Армянскага нагор’я, размешчаная ў каўказскім рэгіёне на захад ад возера Севан, у перадгор’ях гары Гегам. На поўначы раўніны мяжа гары Арагац, на поўдні — гара Арарат. Рака Аракс дзеліць раўніну на дзве часткі: паўночная (вялікая), якая належыць Арменіі і паўднёвая (меншая) — Турцыі. Вышыня над узроўнем мора — 850—1000 метраў. Даўжыня 90 км. Клімат кантынентальны з умерана гарачым летам.
Арарацкая раўніна | |
---|---|
Краіна | |
Знаходзіцца ў межах геаграфічнага аб’екта | Армянскае нагор'е |
Вышыня над узроўнем мора | 800 м і 1 000 м |
Статус каштоўнасці | Тэрыторыя, важная для птушак[1] |
Даўжыня |
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
На раўніне развіта паліўнае земляробства. Палі арашаюцца водамі ракі Аракс і яго левымі прытокамі — Сеўджурам, Касахам, Разданам і інш.
Колькасць прасвідраваных глыбінных свідравін (да 200—250 м) на Арарацкай раўніне ў 1980-я гады, па прыблізных адзнаках, дасягнула 3000.
Арарацкая раўніна па працягласці сапраўднага сонечнага ззяння можа быць параўнана з субтрапічнымі зонамі Сярэдняй Азіі. У цёплы перыяд працягласць сапраўднага сонечнага ззяння ў рэспубліцы складае 82-87 % ад гадавой.[2]
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.