![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/7d/Papua_New_Guinea_location_map.svg/langbe-640px-Papua_New_Guinea_location_map.svg.png&w=640&q=50)
Апоўзень у Энзе (2024)
From Wikipedia, the free encyclopedia
24 мая 2024 года а 03:00[2] у мясцовым самакіраванні Маіп Мурытака Рурал (правінцыя Энга, Папуа — Новая Гвінея) здарыўся апоўзень з гары Мунгала[3]. Ён закрануў шэсць вёсак[4]. Афіцыйны прадстаўнік Міжнароднай арганізацыі па міграцыі падлічыў, што тэрыторыя, ахопленая апоўзнем, была эквівалентная «ад трох да чатырох футбольных палёў»[5]. Чырвоны Крыж заявіў, што прычынай здарэння была або здабыча золата, або праліўны дождж[6].
Апоўзень у Энзе | |
---|---|
Краіна | |
Знаходзіцца ў адміністрацыйнай адзінцы | |
Месцазнаходжанне | |
Дата | 24 мая 2024 |
Колькасць загінулых |
|
ААН 26 мая ацаніла колькасць загінулых як 670 чалавек[7]. На наступны дзень Нацыянальны цэнтр па барацьбе са стыхійнымі бедствамі заявіў пра не менш за 2000 загінулых[8]. Больш за 2500 абвешчаны прапаўшымі без вестак, у тым ліку жыхары вёскі Ямбалі[9][10].
Для правядзення работ па аказанні дапамогі, пошуку цел і аднаўленні разбуранай інфраструктуры задзейнічалі вайскоўцаў, паліцыянтаў, медыкаў, інжынераў, супрацоўнікаў Арганізацыі Аб’яднаных Нацый і мясцовых жыхароў[11]. Выратавальным работам перашкаджалі вялікія камяні і паваленыя дрэвы[12]. Па ацэнках Чырвонага Крыжа, для прыбыцця гуманітарнай дапамогі спатрэбіцца да двух дзён[3].
5 чэрвеня вайскоўцы абвясцілі, што ўсе намаганні для выяўлення целаў загінулых будуць спыненыя праз небяспеку новых апоўзняў, а доступ да месца здарэння будзе абмежаваны[13].