![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/eb/Andrea_Mantegna_087.jpg/640px-Andrea_Mantegna_087.jpg&w=640&q=50)
Марк (евангеліст)
апостал / From Wikipedia, the free encyclopedia
Марк (стар.-грэч.: Μάρκος, лац.: Marcus) — адзін з чатырох евангелістаў, епіскап александрыйскі.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/eb/Andrea_Mantegna_087.jpg/640px-Andrea_Mantegna_087.jpg)
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/57/%D0%86%D0%BA%D0%BE%D0%BD%D0%B0_%D0%B7_%D0%92%D0%B5%D1%82%D0%BA%D0%B0%D1%9E%D1%81%D0%BA%D0%B0%D0%B3%D0%B0_%D0%BC%D1%83%D0%B7%D0%B5%D1%8F_05.jpg/320px-%D0%86%D0%BA%D0%BE%D0%BD%D0%B0_%D0%B7_%D0%92%D0%B5%D1%82%D0%BA%D0%B0%D1%9E%D1%81%D0%BA%D0%B0%D0%B3%D0%B0_%D0%BC%D1%83%D0%B7%D0%B5%D1%8F_05.jpg)
Паводле паходжання іудзей, паводле біблейскага падання, нарадзіўся ў Іерусаліме. Яго маці Марыя была гарачай паслядоўніцай Ісуса Хрыста, і яе дом служыў месцам сходак для яго прыхільнкаў. Тут Марк далучыўся да хрысціянскай абшчыны і першапачатковае імя Іаан замяніў на Марка. Яшчэ ў юнацтве прымаў удзел у месіянскай дзейнасці апосталаў Паўла і Варнавы. Належаў да 70 меншых апосталаў — вучняў Хрыста і з'яўляўся відавочцам некаторых падзей з евангельскай гісторыі.
Будучы спадарожнікам апосталаў Паўла і Варнавы, вёў прапаведніцкую дзейнасць у Антыёхіі (Сірыя), а потым з Варнавай наведаў востраў Кіпр. Пасля стаў неразлучным спадарожнікам апостала Пятра, які ў сваім першым пасланні называе яго сваім духоўным сынам. Калі апостал Пётр знаходзіўся ў рымскім зняволенні, Марк служыў яму як верны і шчыры вучань. Аб ім пахвальна адзываецца і апостал Павел у сваіх пасланнях. Пасля пакутніцкай смерці Пятра і Паўла ў Рыме Марк пасяліўся ў егіпецкай Александрыі, дзе заснаваў хрысціянскую епархію і быў яе першым епіскапам. Там жа ён і памёр пакутніцкай смерцю.
Хрысціянская царква прылічыла яго да святых і лічыць яго аўтарам аднаго з чатырох кананічных евангелляў (Гл.далей: Евангелле ад Марка).