From Wikipedia, the free encyclopedia
Антон Іванавіч Сліц[1] (17 мая 1894, вёска Анзулі, Латвійская ССР — 28 ліпеня 1945, Масква) — ваенны дзеяч, генерал-маёр, Герой Савецкага Саюза.
Антон Іванавіч Сліц | |
---|---|
Дата нараджэння | 5 мая 1894 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 ліпеня 1945 (51 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | пяхота |
Званне | генерал-маёр і падпрапаршчык[d] |
Камандаваў | Q4031359? |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
Па нацыянальнасці беларус. У 1917 годзе скончыў Дзвінскую школу прапаршчыкаў[1]. У Чырвонай Арміі з 1928 года. Удзельнік Грамадзянскай вайны, баявых дзеянняў на Заходнім і Паўднёвым франтах.
У час Вялікай Айчыннай вайны з 1941 года на Заходнім і 2-м Беларускім франтах. 42-я стралковая дывізія пад яго камандаваннем у наступальных баях з 28 чэрвеня 1944 года прайшла з баямі звыш 100 кіламетраў, фарсіравала рэкі Бася, Дняпро, Друць, захапіўшы плацдармы і забяспечыўшы поспех наступлення. З 23 па 30 чэрвеня дывізіяй вызвалена больш за 200 населеных пунктаў, знішчана 19 танкаў, 31 гармата, 119 аўтамашын, 1837 салдат і афіцэраў ворага.
За гэтыя баі палкоўніку А. І. Сліцу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза 21 ліпеня 1944 года.
У 1943 годзе скончыў Ваенную акадэмію імя М. В. Фрунзэ.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.