(XIV—XV стст.) сын Івана Альгімонтавіча Гальшанскага From Wikipedia, the free encyclopedia
Андрэй Іванавіч Гальшанскі або Андрэй Вязынскі (каля 1365 — каля 1410) — князь з роду Гальшанскіх
Андрэй Вязынскі | |
---|---|
Смерць | не пазней за 1420 і не раней за 1401 |
Род | Гальшанскія[1] |
Бацька | Іван Альгімонтавіч Гальшанскі[2] |
Маці | Агрыпіна Святаслаўна[d][2] |
Жонка | Аляксандра Дзмітрыеўна[d][3] |
Дзеці | Соф’я Гальшанская[1], Васіліса Гальшанская[1] і Марыя Гальшанская[d][1] |
Сын князя Івана Альгімонтавіча і смаленскай князёўны Агрыпіны Святаслаўны.
Упершыню згаданы пад 1401 годам разам з бацькам («князь Іван Альгімонтавіч са сваімі сынамі, а менавіта Андрэем, Сямёнам і іншымі»).
Быў у шлюбе з друцкай княжной Аляксандрай Дзмітрыеўнай (пам. 1426). Вядомы ў асноўным трыма дочкамі, з іх старэйшая Васіліса Гальшанская была жонкай (з 1422) бельскага князя Івана Уладзіміравіча, сярэдняя Соф’я — польскага караля Ягайлы і каралевай польскай, малодшая Марыя — гаспадара малдаўскага Іліі .
Дочкі пасля смерці бацькі выхоўваліся пры двары матчынага брата друцкага князя Сямёна Дзмітрыевіча.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.