(XIV—XV стст.) намеснік кіеўскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Iван Альгімонтавіч Гальшанскі, у хрышчэнні Пётр (зг. з 1379 — 1401) — вялікалітоўскі арыстакрат, найбліжэйшы радца вялікага князя літоўскага Вітаўта[1]. Фактычны пачынальнік роду князёў Гальшанскіх.
Iван Альгімонтавіч Гальшанскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
«Гіпацэнтаўр» | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Скіргайла | ||||||
Пераемнік | Іван Барысавіч | ||||||
Нараджэнне | невядома | ||||||
Смерць | 1401 | ||||||
Род | Гальшанскія | ||||||
Бацька | Альгімонт Гальшанскі | ||||||
Жонка | Агрыпіна Святаславаўна | ||||||
Дзеці | гл. тэкст | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сын князя Альгімонта з Гальшан. Актыўны прыхільнік Вітаўта[1] ў час яго барацьбы за велікакняжацкую ўладу, двойчы суправаджаў яго ў эміграцыю ў Прусію. Першы раз гэта адбылося ў 1382 годзе, калі Вітаўт уцёк з вязніцы Ягайлы, за што апошні канфіскаваў землі Івана. Тым не менш, некалькімі гадамі пазней Іван падарыў Ягайлу залаты пояс і атрымаў свае дамены наўзамен. Другі раз Іван суправаджаў Вітаўта ў выгнанні ў 1390 годзе пад час літоўскай грамадзянскай вайны 1389—1392 гадоў.
У 1390 годзе ўзначальваў пасольства, што адвозіла ў Маскву дачку Вітаўта Соф’ю, нявесту вялікага князя маскоўскага Васіля Дзмітрыевіча[1]. Набыццё такога саюзніка для Вітаўта на ўсходзе прымусіла Ягайлу пайсці на перамовы і падпісаць у 1392 годзе Востраўскае пагадненне.
3 1392 года адзін з набліжаных Вітаўта, уваходзіў у велікакняжацкую раду. 3 1396 — намеснік у Кіеве[1]. Атрымаў ад Вітаўта вялікія воласці Глуск і Парэчча на Пцічы, Дубровіцкае княства на Гарыні (цяпер Украіна).
Будучы каталіком, заснаваў кіеўскую дыяцэзію лацінскага абраду[2].
Пра высокае становішча Івана Гальшанскага ў Вялікім Княстве Літоўскім сведчыць яго месца сярод сведкаў Салінскага дагавора 1398 года і Віленска-Радамскай уніі[1].
Апошні раз згадваецца ў 1402 годзе, лічыцца, што памёр у тым жа годзе.
Быў жанаты з Агрыпінай (1350/2 — ?), дачкой смаленскага князя Святаслава Іванавіча і сястрой Ганны, жонкі вялікага князя Вітаўта[3].
Дзеці:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.