(1740—1787) ваявода троцкі From Wikipedia, the free encyclopedia
Андрэй Ігнацы Агінскі (13 красавіка 1740, Тадуліна Віцебскага ваяводства — 12 кастрычніка 1787) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.
Вялікі мечнік літоўскі (1762—1771), рэферэндар літоўскі (1771—1773) і вялікі сакратар літоўскі (1773—1778), кашталян троцкі (1778—1783) і ваявода троцкі (з 1783), староста ашмянскі (1756—1763).
Са старэйшай княжацкай лініі роду Агінскіх, сын Тадэвуша Францішка і Ізабелы з Радзівілаў
Абіраўся дэпутатам на соймы 1756, 1758, 1762, 1764, 1776 гадах (ягоны маршалак), у Трыбунал Вялікага Княства Літоўскага (1757), ягоны маршалак у 1760 годзе. Накіроўваўся паслом у Пецярбург, Вену, Берлін.
Прыхільнік Станіслава Аўгуста Панятоўскага і узмацнення каралеўскай улады.
Пабраўся шлюбам з Паўлай, дачкой Марка Шэмбака, ад якой меў сына Міхала Клеафаса і дачку Юзэфу (жонка спачатку Ігнацыя Агінскага, а потым Яна Лапацінскага).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.