![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/70/Perseus_und_Andromeda_MKL1888.png/640px-Perseus_und_Andromeda_MKL1888.png&w=640&q=50)
Андрамеда
From Wikipedia, the free encyclopedia
Андраме́да (стар.-грэч.: Ἀνδρομέδα) — у грэчаскай міфалогіі[4][5] дачка эфіопскага цара Кефея і Касіяпеі.[6]
Андрамеда | |
---|---|
Ἀνδρομέδα | |
![]() Персей і Андрамеда | |
Міфалогія | Старажытнагрэчаская міфалогія |
Пол | жанчына[1] |
Бацька | Кефей |
Маці | Касіяпея |
Муж | Персей |
Дзеці | Gorgophone[d][2][1], Перс[1], Electryon[d][1], Heleus[d][1], Sthenelus[d][3][1], Mestor[d][1], Autochthe[d], Cynurus[d] і Alcaeus[d][1] |
![]() |
Калі Касіяпея аднойчы пахвалілася, што яна пераўзыходзіць прыгажосцю нерэід, абураныя багіні звярнуліся да Пасейдона просьбай адпомсціць ёй, і ён наслаў марскую пачвару на Эфіопію, якая пагражала гібеллю падданым Кефея. Аракул Амона абвясціў, што краіна вызваліцца ад пачвары, калі Кефей прынясе Андрамеду ў ахвяру пачвары, і жыхары краіны прымусілі цара пагадзіцца на гэту ахвяру. Прыкутая да скалы, Андрамеда была аддадзена пачвары.
Але яе ўбачыў Персей і, уражаны яе прыгажосцю, выклікаўся забіць пачвару, калі яна пагодзіцца выйсці за яго замуж. Бацька з радасцю даў на гэту згоду і Персей здзейсніў свой небяспечны подзвіг, паказаўшы галаву Гаргоны Медузы пачвары, тым самым ператварыўшы яе ў камень. Паводле іншай версіі пачвара была забіта мячом Гермеса — тым жа самым, якім Персей забіў Гаргону Медузу.
Некаторыя аўтары пераносяць яе прыгоды ў Іопу (гэта значыць Яфу, на ўзбярэжжа Міжземнага мора).[7]
Паводле версіі Еўрыпіда, ні бацька, ні маці не змаглі прымусіць яе пакінуць айчыну і пайсці за Персеем.[8] Паводле большасці аўтараў, яна стала царыцай Мікенаў і нарадзіла Персею некалькіх дзяцей.