Касіяпея (міфалогія)
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Касіяпе́я (стар.-грэч.: Κασσιόπεια), Касіёпа (Κασσιόπη), Касіе́пея (Κασσιέπεια, больш старажытная форма) — у грэчаскай міфалогіі[1] жонка Кефея, маці Андрамеды. Бацькам Касіёпы быў Араб (Ἀράβιος), сын Гермеса; яна (або іншая Касіяпея) лічылася таксама жонкай Фенікса.
Уступіла ў спрэчку з нерэідамі (паводле Арата, з Дарыдай і Панопай), хвалячыся, хто прыгажэй усіх на свеце[2] (або што яе дачка прыгажэйшая за нерэід[3], або менавіта прыгажэй за Амфітрыту). Пасейдон наслаў на Эфіопію паводку і пачвару[4].
Разам з Кефеем, Андрамедай і Персеем Касіёпа была змешчана на небе ў выглядзе сузор'я[5]. Прычым, Касіяпея атрымала пакаранне — была змешчана на неба да гары нагамі седзячы на троне. Месцам дзеяння міфа пра Андрамеду ў старажытных з'яўляецца або Месапатамія, або Эфіопія. Гэта паказвае або на ўсходняе паходжанне міфа пра Касіёпу, або на пазнейшае прывязванне грэкамі Касіёпы і іншых міфічных герояў да ўсходніх краін з прычыны падабенства іх імёнаў з імёнамі некаторых усходніх мясцовасцей ці народаў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.