From Wikipedia, the free encyclopedia
А́нджэй Ду́да (польск.: ⓘ; нар. 16 мая 1972, Кракаў) — польскі палітык. Прэзідэнт Польшчы з 2015 года.
Анджэй Дуда | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
польск.: Andrzej Duda | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Браніслаў Камароўскі | ||||||
Нараджэнне |
16 мая 1972[1][2][…] (52 гады) |
||||||
Імя пры нараджэнні | польск.: Andrzej Sebastian Duda | ||||||
Бацька | Ян Тадэвуш Дуда[d] | ||||||
Маці | Яніна Мілеўская-Дуда[d] | ||||||
Жонка | Агата Дуда[d] | ||||||
Дзеці | дачка Кінга Дуда | ||||||
Веравызнанне | Хрысціянства (каталіцтва) | ||||||
Партыя |
|
||||||
Адукацыя | Ягелонскі ўніверсітэт | ||||||
Навуковая ступень | доктар юрыдычных навук і доктарская ступень[d][4] (24 студзеня 2005) | ||||||
Дзейнасць | палітыка[5] і адміністрацыйнае права[d][5] | ||||||
Месца працы | |||||||
Аўтограф | |||||||
Узнагароды | |||||||
Сайт | andrzejduda.pl | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся 16 мая 1972 года ў сям’і прафесараў Горна-Гутнічай Акадэміі ў Кракаве пры Польскай Народнай Рэспубліцы. Бацькі Анджэя — Ян Дуда і Яніна Мілеўская-Дуда.
Да 1990 года працаваў інструктарам скаўцкага руху. У 1996 годзе скончыў факультэт права і адміністрацыі Ягелонскага ўніверсітэта. З 1997 да 2005 года быў асістэнтам на юрыдычным факультэце Ягелонскага ўніверсітэта, а ў 2005 годзе атрымаў доктарскую навуковую ступень. Таксама ў 2005 годзе заснаваў уласную адвакацкую канцылярыю.
У 2005 годзе звязаўся з партыяй «Права і справядлівасць», першапачаткова як дарадчык парламенцкага клуба партыі, а ў 2006 годзе быў пакліканы міністрам юстыцыі Збігневам Зёбрам на пасаду падсакратара ў міністэрстве. На парламенцкіх выбарах 2007 года не быў абраны ў Сейм. З 2008 да 2010 года служыў падсакратаром у канцылярыі прэзідэнта Леха Качыньскага. З 2011 года — дэпутат польскага Сейма ад партыі «Права і справядлівасць», з 2014 года — дэпутат Еўрапейскага парламента ад гэтай партыі.
10 мая 2015 года на выбарах прэзідэнта Польшчы набраў найбольшую колькасць галасоў (34,76 %) і выйшаў у другі тур разам з дзеючым Прэзідэнтам Польшчы Браніславам Камароўскім. 24 мая 2015 года быў абраны Прэзідэнтам Польшчы, атрымаўшы перамогу ў другім туры выбараў[7].
На прэзідэнцкіх выбарах 2020 года з невялікай перавагай у другім туры перамог мэра Варшавы Рафала Тшаскоўскага і быў пераабраны на другі прэзідэнцкі тэрмін.
У 2021 годзе прыехаў на Беласточчыну на запрашэнне дзеячаў беларускіх грамадскіх арганізацый. У час візіту Прэзідэнт Дуда наведаў вёску Заляшаны, дзе аддаў даніну павагі жыхарам-беларусам, забітым у 1946 годзе жаўнерамі польскага падпольнага падраздзялення Рамуальда Райса «Бурага»[8].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.