From Wikipedia, the free encyclopedia
Анатоль Шкуцька (Шкутка; 15 студзеня 1908 — ?) — беларускі грамадскі і палітычны дзеяч.
Анатоль Шкуцька | |
---|---|
Дата нараджэння | 15 студзеня 1908 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | невядома |
Альма-матар |
|
Член у |
Нарадзіўся ў Новым Свержані Мінскага павета Мінскай губерні (цяпер — Стаўбцоўскі раён).
Выпускнік Віленскай беларускай гімназіі (1928). Да 1932 года быў вольным слухачом Віленскага ўніверсітэта, затым пераехаў у Берлін, дзе паступіў у Вышэйшую тэхнічную школу ў Шарлотэнбургу, атрымаў дыплом інжынера. Разам з Міхасём Маскалікам здымаў жыллё ў Андрэя Бароўскага ў берлінскім раёне Мальсдорф (Bruchsaler Strasse 38). Ажаніўся з немкай Эме-Эдыт Рудыгер, меў дзяцей Мікалая (21 жніўня 1939), Варвару (18 верасня 1940) і Тамару (3 ліпеня 1942). Разам з жонкай Шкуцька дапамагаў Пятру Бакачу апрацоўваць падручнік нямецкай мовы, выпушчаны для беларусаў у 1941 годзе[1].
Узначальваў Беларускае прадстаўніцтва ў Берліне (размяшчалася па адрасе Agrikolastrasse 17, сам жыў недалёка, на Eyke von Repkow-Platz 3), у 1941 годзе ўвайшоў у Беларускі нацыянальны цэнтр. Восенню 1944 года ўключаны ў склад Беларускай цэнтральнай рады (БЦР).
Пасля сканчэння Другой сусветнай вайны стварыў Беларускі камітэт у Браўншвайгу. У выдавецтве Vieda ў Шопенштэце выпусціў «Беларускую адміністрацыйную карту» (1948) і «Каляндар-нататнік» (1949)[2]. Удзельнік аднаўленчага з’езда БЦР у Эльвангене (1948), прызначаны віцэ-старшынёй Рады міністраў Беларускай Народнай Рэспублікі.
17 ліпеня 1949 года разам з сям’ёй праз Неапаль выехаў у Аўстралію, 19 жніўня таго ж года прыбыў у Ньюкасл. Пасяліўся ў Брысбене (штат Квінсленд), дзе спрабаваў наладзіць уласны бізнес. Да канца 1950-х гадоў падтрымліваў сувязі з беларусамі Сіднея. Быў удзельнікам арганізацыйнага сходу мясцовых беларусаў у сакавіку 1950 года і заснавання «Беларускага аб’яднання ў Новым Паўднёвым Уэльсе», потым намеснік старшыні Беларускага аб’яднання ў Аўстраліі (БАА). Пасля расколу арганізацыі стаў на бок прыхільнікаў БЦР і некаторы час выступаў як кіраўнік аддзелу БАА ў Квінслендзе[3].
10 кастрычніка 1957 года атрымаў аўстралійскае грамадзянства[4].
З канца 1950-х гадоў звесткі пра яго губляюцца.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.