Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Андрэй Аляксандравіч Бароўскі (11 снежня 1873, Мітава — 15 студзеня 1945, Берлін) — кіраўнік дыпламатычнай місіі БНР у Берліне.
Андрэй Бароўскі | |
---|---|
Нараджэнне |
11 снежня 1873 |
Смерць |
15 студзеня 1945 (71 год) |
Адукацыя | |
Месца працы |
Напэўна, скончыў нейкую навучальную ўстанову ў Магілёве. Вучыўся ў Тартускім і Санкт-Пецярбургскім універсітэтах, студэнтам далучыўся да беларускага нацыянальнага руху.
Пасля Лютаўскай рэвалюцыі — у кіраўніцтве Цэнтрбелсаюзу (Центральный союз потребительских обществ белорусского края). З 1 мая 1920 года — гандлёвы эксперт місіі БНР у Берліне, у 1920—1922 гадах займаўся гандлёвымі аперацыямі ўрада БНР і беларускіх кааператываў з нямецкай фірмай «IWEG». З 14 сакавіка 1921 да 15 кастрычніка 1925 года — кіраўнік місіі БНР у Берліне. У 1926—1938 гадах трымаў бюро перакладаў у Берліне.
Восенню 1938 года Андрэй Бароўскі разам з Анатолем Шкуцькам заснаваў Беларускае прадстаўніцтва ў Берліне. З 1943 года адзін з кіраўнікоў Беларускага камітэту самапомачы, супрацоўнік беларускага аддзела «Вінеты». У 1944 годзе актыўна садзейнічаў Беларускай цэнтральнай радзе ў Берліне.
Бацька — Аляксандр Іосіфавіч Бароўскі (21.11.1847 — пасля 1910), са шляхты Аршанскага павета, праваслаўнага веравызнання. Атрымаў дамашнюю адукацыю. Пасля 3-х месяцаў выслугі радавым прыняты (4.1.1865) унтэр-афіцэрам у 113-ы Старарускі пяхотны полк. Накіраваны ў Віленскае пяхотнае юнкерскае вучылішча (13.8.1865), скончыў яго па 2-м разрадзе, вярнуўся ў 113-ы полк. Камандзір роты (22.12.1870 — 1.10.1881, 14.12.1884 — 18.7.1886), потым Серадзскі (18.7.1886 — 12.10.1890), Сенненскі (12.10.1890 — 14.11.1904), Аршанскі (14.11.1904 — 27.7.1907), Магілёўскі (з 27.7.1907-1910) павятовы воінскі начальнік. Чыны — унтэр-афіцэр (4.1.1865), юнкер (1.8.1865), прапаршчык (24.8.1867), падпаручнік 28.03.1869, паручнік (20.4.1870), штабс-капітан (28.6.1877), капітан (4.10.1879), падпалкоўнік (1.1.1889), палкоўнік (14.11.1904). Станам на 1910 год, жыў у Магілёве ва ўласным доме па Шушкевічавым завулку[1]. У 1910 годзе выйшаў у адстаўку[1]. Узнагароджаны Ордэнамі Святога Станіслава 3-й (1878), Ганны 3-й (1882), Станіслава 2-й (1895), Ганны 2-й (1899), Уладзіміра 3-й (1907) ступеняў.[2]
Маці — Вольга Аляксандраўна Нікалаева, дачка калежскага рэгістратара.[3]
Браты і сёстры — Яўгенія (нар. 9.12.1871), Андрэй (нар. 28.11.1873), Аляксандр (нар. 9.7.1875), Сяргей (нар. 12.1.1882), Барыс (нар. 25.8.1883), Фёдар (нар. 26.12.1886).[3]
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.