From Wikipedia, the free encyclopedia
Анастасія[3] Яраполкаўна (1074 — 3 студзеня 1158[4]) — княгіня менская, дачка князя валынскага Яраполка Ізяславіча і Кунігунды фон Арламюндскай, жонка менскага князя Глеба Усяславіча.
Анастасія Яраполкаўна | |
---|---|
Нараджэнне | 1074 |
Смерць |
3 студзеня 1158[1] |
Месца пахавання | |
Бацька | Яраполк Ізяславіч[1][2] |
Маці | Кунігунда фор Арламюндэ[d][2] |
Муж | Глеб Усяславіч[1] |
Дзеці | Расціслаў Глебавіч, Валадар Глебавіч і Усевалад Глебавіч[2] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У летапісах Анастасія згадваецца ўсяго раз, у год сваёй смерці. Гэта згадка цікава перш за ўсё з пункту гледжання гісторыі царквы[5][6]. Пад 1158 годам летапісец паказаў, што 3 студзеня на 84 годзе жыцця ў 2 гадзіны ночы памерла Яраполкаўна, удава князя Глеба, перажыўшы свайго мужа на 40 гадоў, пахавана 4-га чысла ва Успенскім саборы Кіева-Пячэрскага манастыра побач з ракой св. Феадосія Пячэрскага разам з мужам[7]. Яна завяшчала 5 вёсак з чэлядзю і наогул усю сваю маёмасць манастыру[8].
Час, калі быў заключаны шлюб паміж Анастасіяй і Глебам Усяславічам, дакладна невядома, але яго можна разлічыць. Вядома, што пасля забойства Яраполка ў 1086 годзе Кунігунда з’ехала ў Германію, забраўшы з сабой малодшую дачку, дзе тая выйшла замуж[4]. Анастасія ж засталася на Русі, верагодна таму, што ўжо была на апецы мужа ці, па меншай меры, была пасватана. У той час замуж выдавалі з 12 гадоў, што дазваляе азначыць 1086 год як прыкладны час вяселля[9]. Але, часам шлюба адзначаюць пачатак 1090-х гадоў. Л. В. Аляксееў лічыў, што Анастасія была пасватана за Глеба ў пачатку 1073, што паслужыла падставай для канфлікту паміж Ізяславам Яраславічам і яго малодшымі братамі, але ў 1073 годзе Анастасія яшчэ не нарадзілася[10].
Сыны:
Гісторык А. В. Назарэнка сумняваўся, што Расціслаў быў сынам Глеба ад Анастасіі, мяркуючы, што ён мог быць сынам ад невядомага першага шлюбу[9]. Прычынай для сумневу паслужыла тое, што ў такім выпадку Расціслаў ажаніўся са сваёй траюраднай сястрой, што не дазвалялася царквой, але часам здаралася. Але, паходжанне жонкі Расціслава не ўстаноўлена адназначна, так што Расціслаў цалкам можа быць сынам Анастасіі[11].
У Кіева-Пячэрскай лаўры доўга жыла памяць аб Глебе і Анастасіі. Саборны манах Кіеўскага Пячэрскага манастыра Афанасій Кальнафойскі ў сваім творы «Тэратургіма», напісаным у 1638 годзе, сярод эпітафій фундатарам Лаўры прыводзіць і эпітафію Глебу Усяславічу і яго жонцы з вершаваным прысвячэннем. А аўтар Кіеўскага Сінопсісу верагодна нават рабіў адшуканні, каб высветліць імя княгіні (у эпітафіі яно не згадваецца).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.