У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам
Мікаян.
Анаста́с Івана́віч (Аванэ́савіч) Мікая́н (арм.: Անաստաս Հովհաննեսի Միկոյան; 13 (25) лістапада 1895, с. Санаін, Барчалінскі павет (руск.) (бел., Тыфліская губерня, Расійская імперыя — 21 кастрычніка 1978, Масква) — расійскі рэвалюцыянер, савецкі дзяржаўны і партыйны дзеяч. Член партыі з 1915 года, член ЦК з 1923 года (кандыдат з 1922 года), у 1935—1966 гадах член Палітбюро ЦК КПСС (кандыдат з 1926 года).
Хуткія факты Анастас Іванавіч Мікаян, 5-ы Старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ...
Закрыць
У 1964—1965 гадах Старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР.
З 1937 года намеснік, у 1955—1964 гг. першы намеснік кіраўніка ўрада СССР (руск.) (бел.. У 1926—1955 гадах (за выняткам 1949—1953 гадоў) паслядоўна займаў шэраг міністэрскіх (наркамаўскіх (руск.) (бел. да 1946 года) пасад, пераважна ў сферы гандлю, асабліва знешняга.
Адзін з найболей уплывовых савецкіх палітыкаў[5], Мікаян пачаў сваю кар’еру пры жыцці Уладзіміра Леніна і пайшоў у адстаўку толькі пры Леанідзе Брэжневе. У канцы 1970-х гадоў пра яго была складзена прыказка: «Ад Ільіча да Ільіча без інфаркта і параліча»[6].
Герой Сацыялістычнай Працы (1943). Кавалер шасці ордэнаў Леніна.