From Wikipedia, the free encyclopedia
Амары II дэ Лузіньян (1145 — 1 красавіка 1205, Акра) — сеньёр Кіпра (з 1194) і першы кароль Кіпрскага каралеўства (Амары I) з 1195 года[5], кароль Іерусаліма з 1197 года, сын Гуга VIII дэ Лузіньяна і Бургонь дэ Ранкон, старэйшы брат Гі дэ Лузіньяна.
Амары II Іерусалімскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Amalric of Lusignan | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ізабела Іерусалімская і Генры II Шампанскі | ||||||
Пераемнік | Марыя дзі Манферат | ||||||
|
|||||||
Каранацыя | 22 верасня 1197 | ||||||
Папярэднік | Гі дэ Лузіньян | ||||||
Пераемнік | Гуга I | ||||||
Нараджэнне |
1152 |
||||||
Смерць |
1 красавіка 1205[1][2] |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Лузіньяны | ||||||
Бацька | Гуга VIII дэ Лузіньян[d] | ||||||
Маці | Бургонь дэ Ранкон[d] | ||||||
Жонка | каля Ізабэла Іерусалімская[d][3][4] і Эшыва Ібелін[d] | ||||||
Дзеці | Бургонь дэ Лузіньян[d], Гі дэ Лузіньян[d], Жан дэ Лузіньян[d], Аліса дэ Лузіньян[d], Элаіза дэ Лузіньян[d], Гуга I[d], Сібіла дэ Лузіньян[d], Амары дэ Лузіньян[d] і Мелісенда дэ Лузіньян[d] | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Род Лузіньянаў удзельнічаў у шматлікіх крыжовых паходах. Пасля выгнання з Пуату сваім сюзерэнам — Рычардам Львінае Сэрца — за забойства Патрыка, графа Солсберы, Амары і Гі адправіліся ў Палесціну. Амары прыбыў туды прыкладна ў 1174 годзе; Гі, верагодна, пазней. Амары ажаніўся з Эшывай, дачкой Балдуіна Ібеліна. Затым ён стаў служыць у Агнэс дэ Куртэнэ, жонцы Рэно Гранье, сеньёра Сідона, і маці Балдуіна IV Іерусалімскага. Напісаныя з відавочнай прыхільнасцю да Ібелінаў «Хронікі Эрноўла» пазней сцвярджалі, што Амары быў палюбоўнікам Агнэс, але больш верагодна, што Агнэс і Балдуін IV імкнуліся вывесці яго з-пад палітычнага ўплыву сям’і яго жонкі. Неўзабаве пасля 22 красавіка 1179 года ён быў прызначаны канетаблем Іерусаліма. Гі ў 1180 годзе ажаніўся з аўдавелай Сібілай Іерусалімскай, і, такім чынам, атрымаў правы на іерусалімскі прастол.
Амары быў сярод тых, хто разам з яго братам патрапіў у палон да сарацынаў пасля разгрому ў бітве пры Хатыне ў 1187 годзе. У 1194 годзе, пасля смерці Гі, ён стаў каралём Кіпра пад імем Амары I. Аднак тут была юрыдычная тонкасць: тытул Гі быў «кароль з Кіпра», Амары ж жадаў быць «каралём Кіпрскім». У кастрычніку 1195 годзе імператар Генрых VI падаў яму гэты тытул. Каранацыя адбылася ў Нікасіі 22 верасня 1197 года.
У кастрычніку 1197 года памерла жонка Амары — Эшыва. Амары ажаніўся з Ізабелай Іерусалімскай — дачкой Амары I Іерусалімскага ад другога шлюбу, якая мела правы на іерусалімскі трон, у выніку чаго Амары стаў каралём Іерусаліма. Каранацыя адбылася ў Акры ў студзені 1198 года.
У 1198 годзе ён здолеў скласці пяцігадовае перамір’е з мусульманамі, скарыстаўшыся барацьбой паміж братамі і сынамі Саладзіна за яго спадчыну. Перамір’е парушалася набегамі з абодвух бакоў, але ў 1204 годзе было падоўжана яшчэ на шэсць гадоў.
Амары сканаў у Акры 1 красавіка 1205 года. Паводле адной версіі ён памёр ад дызентэрыі, паводле іншай — быў атручаны. Памёр Амары адразу пасля свайго сына — таксама Амары — і ўсяго за чатыры дні да смерці сваёй жонкі. Пахаваны ў саборы Святой Сафіі ў Нікасіі.
Пасля смерці Амары Кіпрскае каралеўства перайшло да яго сына Гуга I ад першай жонкі, а Іерусалімскае каралеўства — Марыі Іерусалімскай, дачцэ Ізабелы ад яе папярэдняга шлюбу з Конрадам Манферацкім.
1-я жонка: з да 29 кастрычніка 1175 Эшыва Ібелін (пам. каля 1196/1197), дачка Балдуіна Ібеліна і яго першай жонкі Рышыльды дэ Бетсан. У іх было шасцёра дзяцей:
2-я жонка: са студзеня 1198 (Акра) Ізабела (1172 — каля 1206), каралева Іерусаліма, дачка Амары I, караля Іерусаліма (4-ы муж). У іх было трое дзяцей:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.