Амалфея
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Амалфея, Амалтэ́я, Амальтэ́я (стар.-грэч.: Ἀμάλθεια, літар. «далікатная багіня») — у старажытнагрэчаскай міфалогіі[2] — легендарная каза, якая выгадавала сваім малаком немаўля Зеўса на востраве Крыце[3] ў пячоры Казінай гары (стар.-грэч.: Αἰγαῖον ὄρος) у той час, калі багіня Рэя хавала юнага бога ад яго бацькі Кронаса. Калі нарадзіўся Зеўс, нарадзіла на свет двух казлянят[4]. Паводле Мусея, шкуру гэтай казы (Эгіду) Зеўс выкарыстоўваў для шчыта падчас вайны з тытанамі[5].
Амалфея | |
---|---|
Міфалогія | старажытнагрэчаская рэлігія[d] |
Пол | жанчына[1] |
Бацька | Акіян, Melissus of Crete[d], Haimonios[d] або Геліяс |
Маці | Тэфіда[d] |
Дзеці | Adrasteia[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Паводле іншай версіі, гэта (паводле Мусея) німфа, у якой была каза (дачка Гелія). Амалфея была дачкой Гемонія і валодала цудоўным бычыным рогам[6]. Рог згадвае Анакрэонт[7]. Або дачка Акіяна (ці Мелісея)[8]. Або Амалфея — дачка Алена[9]. Амалфея павесіла Зеўса ў калысцы на дрэва, каб яго нельга было знайсці ні на небе, ні на зямлі, ні ў моры[10], калі яго шукаў Крон.
Пасля сваёй перамогі казу Зеўс зрабіў сузор’ем[11], а таксама яе казлянят[4].
У гонар Амалфеі названы астэроід (113) Амальтэя, адкрыты ў 1871 годзе, а таксама спадарожнік Юпітэра Амальтэя, адкрыты ў 1892 годзе.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.