Курэты
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Курэ́ты (стар.-грэч.: κουρῆτες, літаральна "пастрыжаныя") — старажытныя насельнікі Заходняй Грэцыі; таксама ў старажытнагрэчаскай міфалогіі — дэманічныя істоты, спадарожнікі і служкі Рэі.
Страбон паведамляў пра курэтаў як пра старажытнае племя, якое насяляла вобласці Этолію і Акарнанію на захадзе Грэцыі каля Іанічнага мора[1]. Гамер таксама ўзгадваў курэтаў, што біліся з эталійцамі[2]. Страбон пералічваў вядомыя яму версіі аб паходжанні курэтаў з Заходняй Грэцыі, Крыта і Эўбеі. Сам ён лічыў іх тубыльцамі Этоліі, адкуль курэтаў выціснулі грэкі-эталійцы. Яны пасяліліся ў Халкідскай вобласці, дзе набылі звычай галіць пярэднюю частку галавы. Ад гэтага звычая паходзіць іх грэчаская назва.
У старажытнагрэчаскіх міфах курэты выступалі як служкі Рэі, маці Зеўса. Яны дапамаглі ёй захаваць сына, калі таго жадаў праглынуць яго бацька Крон, крыкамі і скокамі заглушалі плач немаўля. У пазнейшую пару курэтаў атаясамлялі з карыбантамі, лічылі іх спадарожнікамі Дыяніса і Кібелы. На Крыце курэтаў ведалі па імёнах і называлі заснавальнікамі некаторых мясцовых гарадоў[3].
Страбон лічыў, што сапраўдныя курэты з цягам часу былі міфалагізаваны пісьменнікамі, якія прыпісвалі ім прагу да экстатычных танцаў пад рытмічную музыку і нават апрананне ў жаночую вопратку. На самой жа справе, разважаў Страбон, дзівосныя скокі курэтаў былі ваеннымі і рэлігійнымі танцамі, часткай старажытных абрадаў у гонар Рэі і Зеўса[4].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.