вучоны From Wikipedia, the free encyclopedia
Аляксей Іванавіч Ка́йгарадаў[1] (руск.: Алексей Иванович Кайгородов; 14 лістапада 1881, Вялікі Ноўгарад — 27 верасня 1951) — кліматолаг і геафізік, доктар фізіка-матэматычных навук (1934), правадзейны член АН БССР (з 1947 года, член-карэспандэнт з 1936), прафесар (1949).
Аляксей Іванавіч Кайгарадаў | |
---|---|
руск.: Алексей Иванович Кайгородов | |
Дата нараджэння | 14 лістапада 1881 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 верасня 1951 (69 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | кліматолаг |
Навуковая сфера | кліматалогія і геафізіка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар фізіка-матэматычных навук і акадэмік Акадэміі навук Беларускай ССР |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Член у |
Скончыў Пецярбургскі ўніверсітэт (1907). З 1914 года працаваў у Галоўнай геафізічнай лабараторыі ў Петраградзе. З 1930 — дырэктар Геафізічнай абсерваторыі ў Мінску. Адначасова ў 1932—1938 гадах вучоны спецыяліст у Фізіка-тэхнічным інстытуце Акадэміі навук БССР, у 1936—1938 гадах — член Прэзідыума Акадэміі навук БССР[2]. З 1938 года працаваў у Галоўным упраўленні гідраметэаслужбы СССР, у 1941—1944 гадах у Маскоўскім гідраметэаралагічным інстытуце на пасадзе загадчыка кафедры[2]. З 1945 года А. І. Кайгарадаў займаў пасаду загадчыка кафедры ў Маскоўскім абласным педагагічным інстытуце[2].
Аўтар прац пра клімат Беларусі. Правёў вялікую працу па натуральнай класіфікацыі кліматаў зямнога шару. Аўтар больш за 50 навуковых прац, у тым ліку 5 манаграфій[2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.