мовазнавец From Wikipedia, the free encyclopedia
Аляксандр Фёдаравіч Рогалеў (нар. 27 снежня 1956, г. Гомель) — беларускі вучоны ў галіне мовазнаўства. Краязнавец, даследчык гісторыі тапаніміі Гомеля і Гомельшчыны. Доктар філалагічных навук (1996), дацэнт (1991), прафесар (1998).
Аляксандр Фёдаравіч Рогалеў | |
---|---|
Дата нараджэння | 27 снежня 1956 (67 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філалагічных навук (1996) |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
Скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны (1980). Служыў у Савецкай Арміі. З 1982 г. працуе ў ГДУ імя. Ф. Скарыны. Прафесар кафедры рускага, агульнага і славянскага мовазнаўства.
Аўтар шматлікіх навуковых, навукова-папулярных і краязнаўчых публікацый, у тым ліку шэрагу кніг.
Вывучае паходжанне геаграфічных назваў Беларусі, гісторыю беларускай мовы і этнаса, праводзіць краязнаўчыя даследаванні Гомеля і Гомельшчыны, а разам з тым займаецца «эзатэрычнай лінгвістыкай».
Аўтар звыш 2000 публікацый па названых вышэй тэмах ў перыядычным друку.
Узнагароджаны Ганаровай граматай Гомельскага гарадскога Савета.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.