Аляксандр Прыстар
From Wikipedia, the free encyclopedia
Аляксандр Прыстар (польск.: Aleksander Błażej Prystor; 2 студзеня 1874 — 27 ліпеня 1941 года) — польскі палітык, прэм’ер-міністр Польшчы, палкоўнік Войска Польскага, масон.
Аляксандр Прыстар | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
польск.: Aleksander Prystor | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Валеры Славэк | ||||||
Пераемнік | Януш Енджаевіч | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
2 студзеня 1874(1874-01-02)[1] |
||||||
Смерць |
1941[2][3][…] |
||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Род войскаў | пяхота Другой Польскай Рэспублікі[d] | ||||||
Званне | палкоўнік | ||||||
Бітвы | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пасля аднаўлення незалежнасці Польшчы ў 1918 годзе быў намеснікам міністра ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны (1918—1922). Удзельнік польска-бальшавіцкай вайны. У 1929—1930 гадах быў міністрам працы і сацыяльнай абароны, а ў 1930—1931 гадах — міністрам прамысловасці і гандлю. Адзін з вядучых палітыкаў часоў рэжыму Санацыі, блізкі паплечнік Юзафа Пілсудскага. Прэм’ер-міністр Польшчы з 27 мая 1931 па 9 мая 1933 года. Дэпутат Сейма Польшчы 3-га склікання ад Беспартыйнага блоку супрацоўніцтва з урадам (1930—1935), пазней сенатар (1935—1939). Старшыня Галоўнай рады Таварыства развіцця ўсходніх зямель.
Пасля агрэсіі СССР супраць Польшчы ў 1939 годзе знайшоў прытулак у Літве. Пасля акупацыі яе Чырвонай Арміяй і анексіі Літвы Савецкім Саюзам летам 1940 года арыштаваны НКУС. Памёр у турэмным шпіталі ў маскоўскай турме «Бутырка».