беларускі археолаг, даследчык жалезнага веку, палеаліту From Wikipedia, the free encyclopedia
Аляксандр Дзмітрыевіч Кавале́ня (21 лютага (5 сакавіка) 1895, в. Кашніцы, цяпер Бераставіцкі раён, Гродзенская вобласць — 27 жніўня 1937, Менск, НКУС) — беларускі археолаг, гісторык.
Аляксандр Дзмітрыевіч Каваленя | |
---|---|
Дата нараджэння | 21 лютага (5 сакавіка) 1895 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 жніўня 1937 (42 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец, археолаг |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Скончыў Свіслацкую настаўніцкую семінарыю (1915). Удзельнічаў у грамадзянскай вайне, вядомы як удзельнік штурма Перакопа[1]. У 1929 годзе скончыў БДУ. З 1932 года навуковы супрацоўнік секцыі археалогіі Інстытута гісторыі АН БССР.
Арыштаваны ў Менску ў 1937 годзе. Прыгавораны «тройкай» НКУС 25 жніўня 1937 года за «шпіёнскую дзейнасць на карысць польскіх разведорганаў» да вышэйшай меры пакарання. Расстраляны 28 жніўня 1937 года. Рэабілітаваны 16 кастрычніка 1958 года. Асабовая справа К. № 13173-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Адзін з пачынальнікаў беларускай археалогіі. Яшчэ ў студэнцкія гады праводзіў раскопкі на гарадзішчы ў Тураве (1927), вывучаў помнікі розных эпох Тураўшчыны. Даследаваў стаянкі палеаліту (Бердыж, Юравічы), гарадзішчы жалезнага веку (Банцараўшчына і інш.). Вывучаў культуру плямён, якія жылі ў басейне Дняпра, на левых прытоках Прыпяці і Заходняй Дзвіны.
Збіраў матэрыялы для археалагічнай карты Беларусі. Займаўся вывучэннем старажытнага Менска.
Разам з Аляксандрам Ляўданскім, Сяргеем Дубінскім аўтар трохтомнага выдання «Прац» — навуковага зборніка Інбелкульта і АН БССР па археалогіі. Падрыхтаваны вучонымі чацвёрты том «Прац» не пабачыў свет — быў знішчаны органамі НКУС у наборы.
У 2001 годзе ў Курапатах усталяваны вялікі дубовы крыж — знак памяці сучаснага пакалення археолагаў пра нявінна забітых калег, якія закладалі падмурак акадэмічнай археалогіі: Аляксандру Ляўданскаму, Аляксандру Каваленю, Сяргею Дубінскаму[2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.