Альша́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Альшанка.

Хуткія факты Альшанскі сельсавет, Краіна ...
Альшанскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Чашніцкі раён
Уключае 31 населены пункт
Адміністрацыйны цэнтр Альшанка
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 1 737
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 2
Афіцыйны сайт
Закрыць

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Альшанскі (Вялікаальшанскі) сельсавет у складзе Чашніцкага раёна Віцебскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Вялікая Альшанка. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Чашніцкім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Лепельскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў пасёлак Чырвоная Зорка[1]. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Бешанковіцкага раёна. 13 студзеня 1964 года ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Чашніцкага пассавета перададзены пасёлкі папяровай фабрыкі «Чырвоная Зорка» і Чашніцкага спіртзавода[2]. З 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Чашніцкага раёна. У 1965 годзе ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Чашніцкага пассавета перададзены пасёлак Механізатараў[3]. 16 жніўня 1965 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Вяжоўскага сельсавета, цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Вялікая Альшанка[4]. У 1968 годзе ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Акцябрскага пассавета перададзены 5 населеных пунктаў (Баяры, Вялікая Вядрэнь, Малая Вядрэнь, Міцькаўцы і Харакова)[5]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Альшанскага сельсавета 24 населеныя пункты[6]. 16 кастрычніка 1989 года ў склад сельсавета з Іванскага сельсавета перададзены 2 населеныя пункты (вёскі Казаноўка і Трылесіна)[7]. 8 красавіка 2004 года да сельсавета далучана частка скасаванага Пачаевіцкага сельсавета (12 населеных пунктаў: вёскі Дуброва, Дубровіцы, Дуброўкі, Закур’е, Калмакі, Лыскі, Навасёлкі, Неўгадава, Пачаевічы, Прыдвор’е, Слідцы і пасёлак Чырвоная Раніца) і частка скасаванага Акцябрскага пассавета (2 населеныя пункты: пасёлак Акцябрскі і вёска Міцькаўцы)[8]. 20 сакавіка 2009 года вёска Вялікая Альшанка атрымала статус аграгарадка і была перайменавана ў Альшанку. 27 кастрычніка 2015 года ў склад Іванскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Арэшанка, Асташова, Вяжоўка і Тарантова)[9].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (35 населеных пунктаў) — 2446 чалавек[10], з іх 93,0 % — беларусы, 4,9 % — рускія, 0,9 % — украінцы, 0,4 % — армяне[11]; паводле перапісу 2019 года (31 населены пункт) — 1737 чалавек[12].

Крыніцы

Літаратура

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.