Альтык’ера да Дзэвіа (італ.: Altichiero da Zevio, Aldighieri da Zevio — Альдыг’еры да Дзэвіа, каля 1330, Дзэвіа, Верона — каля 1390, Верона) — італьянскі мастак, найбуйнейшы прадстаўнік падуанскай мастацкай культуры другой паловы трэчэнта.

Хуткія факты Альтык’ера да Дзэвіа, Дата нараджэння ...
Альтык’ера да Дзэвіа
Thumb
Дата нараджэння 1330[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 1390[1][2]
Месца смерці
Род дзейнасці мастак, ілюмінатар рукапісаў
Уплыў Turone[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Закрыць

Біяграфія і творчасць

Нарадзіўся ў мястэчку Дзэвіа пад Веронай і часам лічыцца родапачынальнікам Веронскай школы, нягледзячы на тое, што творчасць яго больш звязана з Падуяй.

Верагодна, яшчэ ў Вероне Альтык’ера пазнаёміўся з Джота (каля 1316 працаваў пры двары Канграндэ), пераняў яго манеру, напоўніўшы лінейную структуру выразнасцю і ўзбагаціўшы каляровую гаму. Уплыў Амброджа Ларанцэці выявіўся ў тым, што пейзажы Альтык’ера выглядаюць больш праўдападобнымі, у параўнанні з Джота, і нават Тадэа і Аньёла Гадзі. У родным горадзе распісваў царкву Святой Анастасіі.

Разам з Джакапа д’Аванца ў 1376 годзе распісаў велічнымі і строгімі фрэскамі капэлу Сан-Фелічэ ў базіліцы Святога Антонія і ў 1377 годзе — капэлу св. Георгія, прыбудаваную да базілікі. Але наконт удзелу кожнага з гэтых двух вялікіх мастакоў паміж крытыкамі існуе рознагалоссе. Мяркуюць, што сем карцін з гісторыі св. Якава належаць Дзэвіа, які, верагодна, быў старэйшы за Аванца і па стылі з’яўляецца паслядоўнікам школы, заснаванай Джота. Апошні запіс Альтык’ера — гэта архіўны дакумент падуана за верасень 1384 года.

Зноскі

  1. Altichiero , aka Altichiero da Zevio // Athenaeum Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q32061534'></a>
  2. Altichiero // Art Renewal Center — 2000.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q2864562'></a>

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.