Валькінінкай
мястэчка ў Літве From Wikipedia, the free encyclopedia
Валькінінкай (літ.: Valkininkai), традыцыйная беларуская назва — Альке́нікі — мястэчка ў Варэнскім раёне Алітускага павета Літвы, на рацэ Мяркіс. Адміністрацыйны цэнтр Валькінінкайскай сянюніі. Насельніцтва 238 чал. (2001).
Мястэчка
| ||||||||||||||||||||||||
Знаходзіцца на поўдні краіны, за 22 км на паўночны ўсход ад Варэны і за 55 км на паўднёвы захад ад Вільнюса. Згодна з сучаснай афіцыйнай літоўскай класіфікацыяй мястэчка належыць да этнаграфічнага рэгіёна Дзукія.
Гісторыя
Першыя пісьмовыя згадкі пра Алькенікі з’яўляюцца ў пачатку XV стагоддзя, уваходзілі ў склад Троцкага павета Вялікага Княства Літоўскага. У 1418 вялікі князь Вітаўт падараваў паселішча разам з іншымі маёнткамі сваёй жонцы Ульяне Гальшанскай.
З 1503 года згадваюцца як цэнтр воласці, пазней — нягродавага староства. Каралева Бона заснавала ў Алькеніках касцёл. У 1551 годзе тут заснавалі дзяржаўную пушкарню, якая дзейнічала да сярэдзіны XVII стагоддзя.
У XVII стагоддзі у Алькеніках было 136 дымоў, згадваецца Руская вуліца, што сведчыла пра наяўнасць праваслаўнага насельніцтва[1].
У 1636 годзе мечнік літоўскі Мікалай Крыштаф Халецкі заснаваў Алькеніцкі кляштар францысканцаў, дзе з 1765 года захоўваліся рэліквіі Св. Баніфацыя.
У 1700 годзе непадалёка ад паселішча адбылася Алькеніцкая бітва. З 1777 года ў Алькеніках дзейнічала парафіяльная школа. У 1789 годзе тут было 112 дымоў.
26 чэрвеня 1792 года атрымалі Магдэбургскае права і герб з выявай жоўтага льва на чырвоным тле. У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) апынуліся ў складзе Расійскай імперыі.
У 1920—1922 гадах уваходзілі ў склад Сярэдняй Літвы, пазней — міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе з’яўляліся сядзібай аднайменнай гміны.
З 1939 года Валькінінкай у складзе Літоўскай ССР.
Насельніцтва
Славутасці
- Касцёл Наведзінаў Найсв. Дзевы Марыі (1837)
- Могілкі: яўрэйскія, каталіцкія
Страчаная спадчына
- Касцёл Найсв. Дзевы Марыі і кляштар францысканцаў
- Сінагога
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.