Альбус Дамблдор
персанаж з Гары Потэра / From Wikipedia, the free encyclopedia
Альбус Персіваль Вульфрык Браян Дамблдор (англ.: Albus Percival Wulfric Brian Dumbledore) — адзін з галоўных персанажаў серыі кніг пра Гары Потэра англійскай пісьменніцы Дж. К. Роўлінг, быў дырэктарам школы магіі і чараўніцтва «Хогвартс», Вярхоўны чарадзей Візенгамота (суда чараўнікоў), кавалер ордэна Мерліна першай ступені, заснавальнік Ордэна Фенікса, старшыня Міжнароднай Канфедэрацыі Магаў. Вядомы як наймацнейшы чараўнік свайго часу і адзіны маг, дуэлі з якім баяўся Валдэморт.
Персанаж свету Гары Потэра | |
Альбус Дамблдор | |
---|---|
Пол | мужчынскі |
Колер валасоў | серабрыста-сівы (у мінулым руда-каштанавы) |
Факультэт | Грыфіндор |
Чысціня крыві | Паўкроўка |
Бок | Ордэн Фенікса, Атрад Дамблдора, Хогвартс |
Патронус | фенікс |
Богарт | смерць сям’і |
Чарадзейная палачка | Бузінавая Палачка |
Першае з'яўленне | «Філасофскі камень» |
Роля ў фільмах | Рычард Харыс (1—2) Майкл Гэмбан (3—8) |
На калекцыйнай картцы з выявай Дамблдора пра яго гаворыцца наступнае:
Альбус Дамблдор, у наш час дырэктар школы «Хогвартс». Лічыцца найвялікшым чараўніком і геніем чараўніцтва. Прафесар знакаміты сваёй перамогай над цёмным чараўніком Грын-дэ-Вальдам у 1945 годзе, адкрыццём дванаццаці спосабаў ужывання крыві цмока і сваімі працамі па алхіміі ў суаўтарстве з Нікаласам Фламелем. Хобі — камерная музыка і гульня ў кеглі.
Вобраз Дамблдора шмат у чым падобны на класічны вобраз Мерліна. Гэта магутны добры чараўнік, які валодае, нягледзячы на велічны выгляд і шаноўны ўзрост, жывым пачуццём гумару і незвычайнай сілай розуму. Аднак, пасля выхаду ў святло апошняй кнігі цыклу, у якой апісваецца цёмнае мінулае Дамблдора і раскрываюцца сапраўдныя матывы некаторых яго ўчынкаў, меркаванні чытачоў адносна яго падзяліліся. У прыватнасці, шмат хто з чытачоў вінавацяць Дамблдора ў ашчадным і жорсткім выкарыстанні Гары Потэра і Северуса Снэйпа для перамогі над Валдэмортам.
Па задуме самой Роўлінг, Дамблдор з’яўляўся «ўвасабленнем дабрыні» (англ.: the epitome of goodness)[1], і, як неаднаразова прызнавалася пісьменніца, быў адным з яе любімых герояў[2][3]. Яна заяўляла, што Дамблдор «гаворыць за яе», бо ведае амаль усё пра свет Гары Потэра[4]. Разам з тым у інтэрв’ю, якія адбыліся перад 7-й кнігай, яна адклікаецца пра яго як пра «макіявеліеўскую фігуру», падкрэсліваючы яго неадназначнасць[5].