![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/b5/Blason_Gryffondor.svg/langbe-640px-Blason_Gryffondor.svg.png&w=640&q=50)
Грыфіндор
From Wikipedia, the free encyclopedia
Грыфіндор (англ.: Gryffindor) — адзін з чатырох факультэтаў Хогвартса. Адметныя якасці вучняў гэтага факультэта: адвага, гонар, шляхетнасць. Талісман — леў, колеры — пунсовы і залаты. Дэкан — выкладчыца трансфігурацыі Мінерва Макгонагал. Прывід — Амаль Безгаловы Нік. Заснавальнік — Годрык Грыфіндор. Паводле Роўлінг, Грыфіндор адпавядае стыхіі агню.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/7c/Hogwarts_Gryffindor_colors.svg/100px-Hogwarts_Gryffindor_colors.svg.png)
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/b5/Blason_Gryffondor.svg/320px-Blason_Gryffondor.svg.png)
У перакладзе з французскай «Грыфіндор» азначае «залаты грыфон». Звычайна грыфона характарызуюць як пільную, храбрую і моцную істоту. Акрамя таго, у кабінета прафесара Дамблдора ёсць латуневы малаток у выглядзе грыфона, каб стукаць ім у дзверы.
Хоць Грыфіндор лічыцца «добрым» факультэтам, не ўсе грыфіндорцы трапляюць у гэту катэгорыю. Так, Кормак Маклаген гаралівы грубіян. Грыфіндорка Рамільда Вейн спрабавала спакусіць Гары Потэра, скарыстаўшыся любоўным зеллем. Пажыральнік Смерці Пітэр Петыгру таксама вучыўся на гэтым факультэце.
Агульны пакой Грыфіндор месціцца ў адной з самых высокіх вежаў, уваход у якую знаходзіцца на 7 паверсе замка. Ён ахоўваецца партрэтам Гладкай Пані ў ружовай сукенцы, якая адкрывае праход, запытваючы пароль з любога, хто жадае ўвайсці ў пакой.
На факультэце Грыфіндор вучыліся Гары Потэр, яго бацькі, усе згаданыя ў кнігах члены сямейства Уізлі, Герміёна Грэйнджэр ды іншыя.