Фенікс (міфалогія)
міфалогія / From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Фенікс.
Фе́нікс (грэч. Φοῖνιξ, перс.: ققنوس, лац.: phoenix; магчыма ад грэч. φοίνιξ, «пурпурны, барвяны») — міфалагічная птушка, якая валодае здольнасцю спальваць сябе, а затым адраджацца. Вядомая ў міфалогіях розных культур[1], часта звязваецца з сонечным культам. Лічылася, што фенікс мае знешні выгляд, падобны на арла з ярка-чырвоным або залаціста-чырвоным апярэннем. Прадбачачы смерць, спальвае сябе ва ўласным гняздзе, а з попелу з’яўляецца птушаня. Па іншых версіях міфа, з попелу адраджаецца сам Фенікс. Звычайна лічылася, што Фенікс — адзіная, унікальная асобіна свайго віду. У метафарычным тлумачэнні фенікс — сімвал вечнага абнаўлення, неўміручасці.
Хуткія факты Фенікс, У іншых культурах ...
Фенікс | |
---|---|
грэч. φοῖνιξ | |
У іншых культурах | хол[d] і fenghuang[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць