From Wikipedia, the free encyclopedia
Альберта М’ельга (ісп.: Alberto Mielgo, нар. 29 красавіка 1979, Мадрыд) — іспанскі рэжысёр, мастак і аніматар. Быў арт-дырэктарам мультсерыяла «Трон: Паўстанне»[1] і рэжысёрам кароткаметражных анімацыйных фільмаў «Сведка» (англ.: The Witness) і «Джыбара» (англ.: Jibaro), знятых для анталогіі «Каханне. Смерць. Робаты»[2].
Альберта М’ельга | |
---|---|
ісп.: Alberto Mielgo | |
Дата нараджэння | 29 красавіка 1979 (45 гадоў) |
Месца нараджэння |
|
Грамадзянства | |
Прафесія | кінарэжысёр, animation director, арт-дырэктар, sound designer, мастак-мультыплікатар, сцэнарыст |
Узнагароды | |
IMDb | ID 2856960 |
Лаўрэат чатырох прэмій «Эмі»[3] і двух прэмій «Эні»[4]. Уладальнік прэміі «Оскар» за лепшы анімацыйны кароткаметражны фільм (2022) за фільм «Шклоачышчальнік» (англ.: The Windshield Wiper).
Альберта нарадзіўся 29 красавіка 1979 года. Яго дзяцінства і юнацтва прайшлі ў Іспаніі. У цяперашні час Альберта жыве ў Лос-Анджэлесе, пасля працяглага жыцця ў розных краінах Еўропы і Азіі[5]. Акрамя работ у сферы анімацыі Альберта займаецца напісаннем карцін[6][7].
Першымі вялікімі праектамі над якімі працаваў Альберто былі «Труп нявесты» за аўтарствам Ціма Бёртана, «The Beatles: Rock Band» і «Гары Потэр і Дары Смерці. Частка 1».
У 2013 годзе М'ельга быў наняты кампаніяй Disney у якасці арт-дырэктара мультсерыяла «Трон: паўстанне»[1]. Рэжысёр мультсерыяла Чарлі Бін патлумачыў, што ідэя запрашэння Альберто ў студыю заключалася ў стварэнні асаблівага стылю для анімацыйнага шоу, якога ніхто раней не бачыў ні па тэлебачанню, ні ў кіно[8]. У выніку Альберто атрымаў прэмію «Эмі»[3] і «Эні» за лепшую працу мастака-пастаноўшчыка над гэтым мультфільмам.
У 2015 годзе Альберта працаваў мастаком-пастаноўшчыкам над анімацыйным фільмам студыі Sony «Чалавек-павук: праз сусветы». На сваёй пасадзе ён стварыў канцэпт і тэставы варыянт фільма[9]. Першапачаткова, галоўнай мэтай Альберто было даследаванне коміксаў, мінулага Чалавека-павука, магчымасцяў кінематаграфіі, мовы і стылю[10]. Па словах Дэніэла Кейлара, аднаго з аніматараў фільма «Чалавек-павук: Праз сусветы», анімацыя М’ельга была шырока ўспрынятая камандай і натхняла іх на працу да таго, як яны пачалі працаваць над фільмам[9]. Тэставая праца так і не была завершана — былі цалкам скончаны толькі чатыры кадры, якія вызначылі візуальную мову ўсяго фільма[9].
У 2019 годзе М’ельга напісаў і зняў эпізод «Сведка» для серыяла «Каханне. Смерць. Робаты» ад Netflix, за працу над якім ён атрымаў 3 прэміі «Эмі»[3] і прэмію «Эні». Удзельніцтва Альберто ў серыяле пачалося з таго, што дырэктарка Габрыэле Пенакіёлі, якая яго курыравала, звяла Альберта з Дэвідам Фінчэрам і Цімам Мілерам, якія з’яўляліся прыхільнікамі яго папярэдняй працы[11]. У 2020 годзе Альберто зняў кінематаграфічны трэйлер «Кропка незвароту» для камп’ютарнай гульні «Watch Dogs: Legion»[12]. Візуальны стыль трэйлера шмат у чым паўтараў папярэднюю працу М’ельго для серыяла «Каханне. Смерць. Робаты».
Таксама ў 2020 годзе Альберта быў прадстаўлены яшчэ адзін кароткаметражны анімацыйны фільм «Шклоачышчальнік» (англ.: The Windshield Wiper)[13], які распавядае аб яго асабістым бачанні любові і адносін паміж людзьмі[14]. Фільм атрымаў прэмію «Оскар» (2022) у катэгорыі «Лепшы анімацыйны кароткаметражны фільм»[15]. 20 траўня 2022 года ў трэцім сезоне анталогіі «Каханне. Смерць. Робаты» выйшаў эпізод «Джыбара» (англ.: Jibaro), рэжысёрам якога з’яўляецца М’ельга[16].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.