From Wikipedia, the free encyclopedia
Аль-А́ндалус (араб. الأندلس) — назва, пад якой была вядомая Мусульманская Іспанія — тэрыторыя Пірэнейскага паўвострава ў часы мусульманскага валадарства ў Сярэднявеччы (711—1492). Часам ужывалася як агульнае абазначэнне ўсіх дзяржаў рэгіёна, незалежна ад іх рэлігійна-палітычнай прыналежнасці. Этымалагічна не зусім надзейна звязваецца з імем народа вандалаў, якія некалі пражывалі на гэтай тэрыторыі; ад яго паходзіць іспанская назва Андалусія, якая замацавалася за землямі Паўднёвай Іспаніі, якія складалі ядро найбуйнейшых мусульманскіх дзяржаў паўвострава. Апошняй мусульманскай дзяржавай на тэрыторыі Іспаніі быў Гранадскі эмірат, заваяваны хрысціянамі ў 1492 годзе. У XV стагоддзі Рэканкіста была завершана і хрысціяне пачалі ўварванне на мусульманскія тэрыторыі Паўночнай Афрыкі, а таксама пошукі новых земляў для заваявання за Акіянам.
Дагістарычная Іберыя | |||
Рымская Іспанія | |||
Сярэднявечная Іспанія | |||
Вестготы | |||
Каралеўства Галісія | |||
Візантыйская Іспанія | |||
аль-Андалус | |||
Рэканкіста | |||
Іспанская імперыя | |||
Каталіцкія каралі | |||
Габсбургская Іспанія | |||
Іспанія эпохі Асветніцтва | |||
Іспанія новага і найноўшага часу | |||
Рэакцыя і рэвалюцыя ў Іспаніі | |||
Першая Іспанская Рэспубліка | |||
Іспанская рэстаўрацыя | |||
Другая Іспанская Рэспубліка | |||
Грамадзянская вайна ў Іспаніі | |||
Франкісцкая Іспанія | |||
Сучасная Іспанія | |||
Гл. таксама | |||
Мастацтва Іспаніі | |||
Партал «Іспанія»
|
Пасля ўварвання арабаў і бербераў і падзення каралеўства вестготаў (711), Аль-Андалус складаў частку Амеядскога халіфата, а затым утварыў самастойны Кордаўскі эмірат, які пасля стаў халіфатам, з цэнтрам у Кордаве. У 1031 годзе халіфат распаўся на мноства дробных дзяржаў (тайфа). З уздымам хрысціянскіх каралеўстваў на поўначы паўвострава назва Аль-Андалус усё часцей ужывалася да кантралюемай мусульманамі тэрыторыі, якая няспынна змяншалася. Пры гэтым мусульмане складалі не больш за траціну насельніцтва мусульманскай Іспаніі, у якой пражывала значная колькасць хрысціян і яўрэяў. Узяцце Гранады войскамі Каталіцкіх каралёў (1492) ліквідавала апошнюю ісламскую дзяржаву на паўвостраве. Значнае мусульманскае насельніцтва падверглася (галоўным чынам, гвалтоўнаму) хрышчэнню (марыскі). Напачатку XVII стагоддзя нашчадкі хрышчоных арабаў і маўраў падвергліся пагалоўнаму выгнанню з краіны разам з рэшткамі нехрышчоных.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.