From Wikipedia, the free encyclopedia
Алтаі́т[2] — мінерал класа тэлурыдаў, тэлурыд свінцу, PbTe. Назва па месцы першай знаходкі на Алтаі.
Алтаіт | |
---|---|
Формула | PbTe |
Прымесь | Ag, Au, Cu, Fe, Se, S[1] |
Сінгонія | кубічная |
Колер | алавяна-белы з жоўтым адценнем |
Колер рысы | чорны |
Бляск | металічны |
Празрыстасць | непразрысты |
Цвёрдасць | 2,5—3 |
Спайнасць | дасканалая |
Шчыльнасць | 8,2—8,3 г/см³ |
Алтаіт на Вікісховішчы |
У складзе алтаіту 60,2—61,3 % свінцу, 36,8—38,4 % тэлуру. Прымесі серабра, золата, медзі, жалеза, селену, серы[1].
Крышталізуецца ў кубічнай сінгоніі. Сустракаецца звычайна ў выглядзе дробных зярнят, зрэдку ўтварае крышталі і зярністыя агрэгаты. Часта ў зростках з самародным серабром, золатам, галенітам. Колер алавяна-белы з жоўтым адценнем. Бляск металічны. Колер рысы чорны. Цвёрдасць 2,5—3 па шкале Моаса. Крохкі. Шчыльнасць 8,2—8,3 г/см³. Цалкам раствараецца ў азотнай кіслаце пры награванні[1].
Алтаіт мае гідратэрмальнае паходжанне. У невялікай колькасці сустракаецца ў свінцова-цынкавых і золата-сярэбраных рудах. Назапашваецца ў россыпах. Упершыню знойдзены ў 1845 годзе на 2-м Заводзінскім рудніку (Алтай, Казахстан)[1]. Радовішчы ў Расіі (Паўднёвы Урал), Казахстане (Алтай), Аўстрыі, Канадзе, Мексіцы, Румыніі, ЗША, на Філіпінах[3].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.