горад у Якуціі, Расія From Wikipedia, the free encyclopedia
Алда́н (руск.: Алда́н, якуцк.: Алдан) — горад (з 1939 г.) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Алданскага ўлуса Якуціі. Насельніцтва 24,3 тыс. чал. (2005).
Горад
| ||||||||||||||||||||||||
Заснаваны 19 ліпеня 1923 года ў сувязі з адкрыццём Берціным і Тарабукіным радовішчаў золата. Першапачаткова — пасёлак Незаметны. 20 верасня 1932 года пасёлак атрымаў статус горада, а ў маі 1939 года быў перайменаваны ў горад Алдан.
Размешчаны на Алданскім нагор’і, у басейне ракі Алдан (правы прыток Лены), за 530 км на поўдзень ад Якуцка, на зліцці ракі Орта-Сала і ручая Незаметнага.
У 1990-е гады горад цярпеў ад крызісу, у 2000—2007 гадах зноў пачалі прыязджаць людзі, з’явілася камерцыйная авіяцыя, чыгуначная станцыя.
Аснова эканомікі Алдана — золатаздабыча.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.