Фінскі архітэктар і дызайнер From Wikipedia, the free encyclopedia
Алвар Хуга Хенрык Аалта[7] (фінск.: Hugo Alvar Henrik Aalto, 3 лютага 1898, Куартанэ — 11 мая 1976, Хельсінкі) — фінскі архітэктар і дызайнер, «бацька мадэрнізму» ў Паўночнай Еўропе, адзін з заснавальнікаў сучаснага дызайну.
Алвар Хуга Хенрык А́алта | |
---|---|
Дата нараджэння | 3 лютага 1898[1][2][…] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 11 мая 1976[1][2][…] (78 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | Фінляндыя |
Альма-матар | |
Працы і дасягненні | |
Член у | |
Працаваў у гарадах | Ювяскюля[6], Хельсінкі, Турку[6], Кембрыдж і Выбарг |
Архітэктурны стыль | мадэрнізм, функцыяналізм |
Найважнейшыя пабудовы |
Санаторыя ў Пайміё |
Уплыў | Jonas Heiska[d] |
Узнагароды | |
alvaraalto.fi (фін.) (англ.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Адзін з найбуйнейшых архітэктараў XX ст. Скончыў Тэхналагічны інстытут у Хельсінкі (1923). Працаваў у розных краінах свету (Швецыя, ЗША, Германія і інш.). Праектаваў жылыя комплексы, друкарні, санаторыі, бібліятэкі, навучальныя ўстановы, культурныя цэнтры, прамысловыя аб’екты (заводы, фабрыкі) і інш.
У сваёй творчасці спалучаў нацыянальныя фінскія традыцыі з прынцыпамі функцыяналізму і арганічнай архітэктуры, дабіваўся выразнасці аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі, арганічна ўпісанай у прыродны ці гарадскі ландшафт. Лічыцца адным са стваральнікаў фінскага дызайну.
Сярод найбольш значных твораў Алвара Аалта — галоўны будынак Політэхнічнага інстытута ў Атаніемі (1963-66), санаторый у Пайміа (1929-30), палац «Фінляндыя» ў Хельсінкі; бібліятэка ў Выбаргу; культурны цэнтр у Вольфсбургу (1962); будынак Пенсійнага кіравання і інш. У творчасці Аалта адлюстраваўся шматслойны характар фінскай культуры (змяшэнне розных элементаў заходняй цывілізацыі, рэшткаў дагістарычных і сярэднявечных часоў). Значную ўвагу архітэктар надаваў арганізацыі асвятлення ў будынках, бо лічыў, што святло фармуе прастору, выяўляе пластыку канструкцый, служыць магутным сродкам ўздзеяння на чалавечыя эмоцыі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.