From Wikipedia, the free encyclopedia
Алан Бартлет Шэпард, малодшы (англ.: Alan Bartlett Shepard, Jr.; 18 лістапада 1923, Дэры, штат Нью-Гэмпшыр, ЗША — 21 ліпеня 1998, Мантэрэе, штат Каліфорнія, ЗША) — амерыканскі астранаўт, контр-адмірал амерыканскіх ВМС. Першы амерыканец, які здзейсніў субарбітальны касмічны палёт. Другі касмічны палёт Шэпард выканаў у якасці камандзіра касмічнага карабля «Апалон-14», пасадачны модуль якога здзейсніў пасадку на паверхню Месяца.
Алан Бартлет Шэпард | |
---|---|
англ.: Alan Shepard | |
Краіна: | |
Воінскае званне: | rear admiral[d][1] |
Дата нараджэння: | 18 лістапада 1923 |
Месца нараджэння: |
|
Дата смерці: | 21 ліпеня 1998 (74 гады) |
Месца смерці: | |
Узнагароды: | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
1971 годзе Алан Шэпард быў дэлегатам Генеральнай Асамблеі ААН.
У 1994 годзе сумесна з двума журналістамі ён выдаў кнігу «Moon Shot: The Inside Story of America’s Race to the Moon» («Палёт на Месяц: унутраная гісторыя амерыканскай месяцавай гонкі»). Дзіка Слейтана таксама прылічаюць да аўтараў гэтай кнігі, але ён памёр перш, чым праект быў скончаны і стаў аўтарам толькі намінальна. Цікаўна, што ў выданні кнігі 1994-га года змешчаны калаж з некалькіх фотаздымкаў, дзе выяўлены Шэпард, які б’е на Месяцы па мячы для гольфа (у рэчаіснасці гэты эпізод здымаўся толькі на тэлекамеру, і якасць гэтай здымкі значна горшы). Па кнізе быў створаны тэлевізійны мінісерыял у 1994 годзе.
Памёр 21 ліпеня 1998 года ад лейкеміі у шпіталі горада Мантэрэй. Праз пяць тыдняў сканала яго жонка Луіза Шэпард. Абодва былі крэміраваны, і іх попел быў развеяны над морам. У іх трое дочак і шасцёра ўнукаў[2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.