Адкрыты чэмпіянат Індыі па снукеры 2013
From Wikipedia, the free encyclopedia
Адкрыты чэмпіянат Індыі 2013 (англ.: Indian Open 2013) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 14 па 18 кастрычніка 2013 года на арэне «Le Meridien Hotel», у Нью-Дэлі, Індыя. Турнір стаў першым розыгрышам адкрытага чэмпіянату Індыі. Прызавы фонд турніру склаў £300 000, з якіх £50 000 атрымаў пераможца.
Адкрыты чэмпіянат Індыі 2013 | |
![]() | |
Сезон | 2013/2014 |
---|---|
Тэрміны | 14 — 18 кастрычніка 2013 |
Арэна | Le Meridien Hotel |
Горад | Нью-Дэлі |
Краіна | Індыя |
Арганізацыя | WPBSA |
Фармат | Рэйтынгавы турнір |
Агульны прызавы фонд | £300,000 |
Прызавыя пераможцы | £50,000 |
Фінал | |
Пераможца | ![]() |
Фіналіст | ![]() |
Лік | 5:0 |
Статыстыка турніру | |
Колькасць удзельнікаў | 70 (+64) |
Колькасць матчаў | 62 (+64) |
Колькасць фрэймаў | 348 (+343) |
Колькасць соценных серый | 38 (+21) |
Найвышэйшая серыя | 142 (Дзін Дзюньхуэй) (кваліфікацыя: 136 (Эндру Хігінсан)) |
● Адкрыты чэмпіянат Індыі ● 2015→ | |
Снукерны сезон 2013/2014 | |
←Адкрыты чэмпіянат Рура | Чэмпіянат свету сярод ветэранаў→ |
Пераможцам турніру стаў Дзін Цзюньхуэй, які перайграў на сваім шляху да перамогі Сандэрсана Лэма ў кваліфікацыі (4:1), Бары Пінчэса (4:3), Марка Джойса (4:3), Джона Хігінса (4:2), лідара рэйтынгу Ніла Робертсана з Аўстраліі ў чвэрцьфінале (4:2), Робі Уільямса ў паўфінальным матчы (4:1), а таксама разграміў індыйца Адыт’ю Мехту ў фінальным паядынку з лікам 5:0. Такім чынам, Дзін выйграў свой трынаццаты прафесійны і восьмы рэйтынгавы тытул у кар’еры, а таксама другі турнір рэйтынгавага ўзроўню запар у сезоне, стаўшы першым снукерыстам, які дасягнуў гэтага выніку з сезона 2002/2003, калі дзве рэйтынгавыя перамогі запар святкаваў Роні О’Саліван.