From Wikipedia, the free encyclopedia
Аданталогія[1] (ад стар.-грэч.: odus, скарочана, родны склон odontos — зуб і …логія) — навука, якая вывучае будову, варыяцыі і эвалюцыю зубасківічнай сістэмы.
Аданталогія разглядае пытанні, звязаныя з анатоміяй, фізіялогіяй, паталогіяй і прафілактыкай захворванняў органаў жавання і падзі, разглядаючы іх у сувязі з агульным станам арганізму чалавека і сацыяльнымі ўмовамі яго існавання. Тэрапеўтычная аданталогія — састарэлы сінонім стаматалогіі, разглядае пытанні лячэння і прафілактыкі зубных захворванняў.
Антрапалагічная аданталогія — кірунак антрапалогіі, які вывучае эвалюцыйную, расавую і этнічную зменлівасць будовы зубной сістэмы сучаснага і выкапнёвага чалавека. Карыстаецца вымяральнымі і апісальнымі метадамі. Метады антрапалагічнай аданталогіі дазваляюць выпрацаваць крытэрыі расавых і ўзроставых адрозненняў, рэканструяваць асноўныя заканамернасці расагенезу і старажытных міграцый чалавека.
Методыку вымярэння зубоў у антрапалагічнай аданталогіі распрацаваў англійскі вучоны У. Г. Флаўэр, які падзяліў расы на буйназубых (аўстралійцы, тасманійцы), драбназубых (еўрапейцы, індыйцы) і сярэднязубых (кітайцы, амерыканцы, індзейцы, малайцы). Методыка некаторых апісальных расавых прыкмет структуры зубоў прапанавана амерыканскім антраполагам А. Грдлічкай, савецкі вучоны А. А. Зубаў удакладніў методыку і праграму даследаванняў.
Раследаванні зменлівасці зубной сістэмы старажытнага чалавека ў Беларусі праводзяць В. В. Гатальскі, Л. І. Цягака, В. В. Цягака і інш.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.