From Wikipedia, the free encyclopedia
Агратурызм, сельскі турызм — турызм у сельскай мясцовасці: на вёсцы, на хутарах, у сялянскіх хатах, у спецыяльных аграсядзібах. Турысты некаторы час вядуць вясковы лад жыцця, знаёмяцца з мясцовай культурай і мясцовымі звычаямі, прымаюць удзел у традыцыйнай вясковай працы. Агратурызм добра развіты ў Іспаніі, Італіі, Францыі, Аўстраліі, ЗША і інш.
Разнавіднасцю агратурызму з'яўляецца сумяшчэнне працы з адпачынкам, калі ў абмен на ўдзел у сельскагаспадарчых работах частку дня турыст атрымлівае жыллё і харчаванне, без плацяжоў грашыма паміж двума бакамі. Такі тып ўзаемадзеяння фермераў і турыстаў ладзіцца ў многіх краінах свету праз праграму WWOOF.[1]
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.