Агародніцкі сельсавет (Камянецкі раён)
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Камянецкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Агаро́дніцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Агароднікі.
Агародніцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Камянецкі раён |
Уключае | 15 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Агароднікі |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2019) | 1 156 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 1 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Высокаўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. 26 лютага 1958 года ў склад сельсавета з Баршчэўскага сельсавета перададзена вёска Пеначка[1]. З 17 красавіка 1962 года ў складзе Камянецкага раёна. У 1962—1964 гадах меў назву 2-гі Агародніцкі сельсавет у сувязі з далучэннем да Камянецкага раёна, дзе ўжо існаваў Агародніцкі сельсавет[2]. 4 верасня 1972 года скасаваны вёскі Кусічы (злілася з вёскай Агароднікі), Малыя Камарнікі (злілася з вёскай Коладна) і хутар Свіцічы (зліўся з вёскай Пяскі)[3]. 17 верасня 1973 года ў склад горада Высокае ўключаны хутар Пеначка[4]. Станам на 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 15 населеных пунктаў[5].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1403 чалавекі[6], з іх 80,0 % — беларусы, 11,1 % — украінцы, 6,5 % — рускія, 0,8 % — палякі, 0,6 % — азербайджанцы[7]; паводле перапісу 2019 года — 1156 чалавек[8].