адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Быхаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Абі́давіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Абідавічы.
Абідавіцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Быхаўскі раён |
Уключае | 18 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Абідавічы |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2019) | 1 376 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 6 |
Афіцыйны сайт |
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Журавіцкага раёна Магілёўскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Журавіцкім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Быхаўскага раёна, з 12 лютага 1935 года ў складзе Доўскага раёна, які 5 красавіка 1935 года быў перайменаваны ў Журавіцкі раён. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Сялец-Халапееўскага сельсавета[1]. З 17 снежня 1956 года сельсавет у складзе Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці. 11 красавіка 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Палянінавіцкага сельсавета[2].
27 чэрвеня 2007 года была ліквідаваная вёска Доркі[3]. 27 верасня 2013 года былі ліквідаваныя вёскі Заброддзе, Ліпавіца, Малыя Боркі[4][5].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (21 населены пункт) — 2039 чалавек[6], з іх 95,8 % — беларусы, 2,6 % — рускія, 0,6 % — украінцы, 0,5 % — армяне[7]; паводле перапісу 2019 года (18 населеных пунктаў) — 1376 чалавек[8].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.