![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/d2/Alopecia.jpg/640px-Alopecia.jpg&w=640&q=50)
Аблысенне
From Wikipedia, the free encyclopedia
Аблысенне (пляшывасць; стар.-грэч.: ἀλωπεκία — аляпэцыя) — парадзенне і выпадзенне валасоў, што адбываецца праз ператварэнне мужчынскага палавога гармону тэстастэрону ў дыгідратэстастэрон пад уздзеяннем ферменту 5-альфа-рэдуктазы (англ.) (бел.. Пераважна адзначаецца на галаве ў старэчым узросце (інвалюцыя). Яму спрыяюць атручанне, радыёактыўнае апрамяненне, пашкоджанне скуры, нервова-псіхічныя і эндакрынныя хваробы. Віды: 1) гнездавое — на абмежаваным участку скуры, 2) татальнае — на ўсёй галаве і іншых участках скуры, 3) рубцаватае — на змененых участках скуры (праз грыбок і фурункулёз)[1].
Хуткія факты Alopecia, МКХ-10 ...
Alopecia | |
---|---|
![]() Аблысенне галавы ў 33-гадовага мужчыны | |
МКХ-10 | L65.965.9 |
МКХ-9 | 704.09704.09 |
DiseasesDB | 14765 |
MedlinePlus | 003246 |
MeSH | D000505 |
![]() |
Закрыць