From Wikipedia, the free encyclopedia
А́бава — рака ў Латвіі, правы прыток Вэнты. Выцякае з возера Аландэс. Даўжыня — 129 км, плошча басейна — 2030 км², перапад вышыняў — 51 м. Першапачатковы кірунак плыні — на поўнач, затым на захад. Абава працякае праз гарады Кандава і Сабілэ.
Абава | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 129 км |
Басейн | 2 030 км² |
Расход вады | 2,2 ± 0,001 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | |
• Каардынаты | 56°44′04″ пн. ш. 23°05′09″ у. д.HGЯO |
Вусце | Вэнта |
• Каардынаты | 57°05′31″ пн. ш. 21°53′40″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Вэнта → Балтыйскае мора |
Краіна | |
— выток, — вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Абава вельмі прыдатная для турысцкіх паходаў. Яе шырыня ў ніжнім цячэнні складае ад 12 да 25 м. На Абаве шмат парогаў, утвораных з даламітавых адкладаў. Хуткасць плыні ў падобных месцах перавышае 2 м/с. У трох кіламетрах ад Сабілэ знаходзіцца Абавас румба — вадаспад вышынёй 2 м, помнік прыроды, які ўяўляе сабой прыступку з зацвярдзелага чырвонага пясчаніку.
50 % басейну ракі займаюць лясы.
У Абаве ловяцца акуні, язі, плоткі, шчупакі, рыбцы, галавачы і міногі.
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.