вучоны-археолаг, палеагеограф From Wikipedia, the free encyclopedia
Алена Генадзеўна Калечыц (руск.: Елена Геннадьевна Калечиц; нар. 12 сакавіка 1940, Нальчык) — беларускі археолаг і палеагеограф, кандыдат геаграфічных навук (1972), доктар гістарычных навук (1996), прафесар (2008).
Алена Генадзеўна Калечыц | |
---|---|
Дата нараджэння | 12 сакавіка 1940 (84 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | вучоная |
Навуковая сфера | гісторыя, археалогія і палеагеаграфія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар гістарычных навук[1] (1996) і кандыдат геаграфічных навук[1] (1972) |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
|
Нарадзілася 12 сакавіка 1940 года ў горадзе Нальчык (Кабардзіна-Балкарская Аўтаномная Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка, СССР). У 1964 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт.
З 17 верасня 1970 года працуе ў Інстытуце гісторыі АН БССР (малодшы навуковы супрацоўнік), 1974 года — старшы навуковы супрацоўнік, з 1996 года — вядучы навуковы супрацоўнік, з 10 сакавіка 1998 года — каардынатар археалагічных аддзелаў інстытута. З 2001 года — загадчыца аддзела археалогіі каменнага і бронзавага вякоў; з 2007 года і па цяперашні час — галоўны навуковы супрацоўнік, з 2008 года — прафесар.
Вывучае археалогію палеаліту, мезаліту, неаліту, бронзавага веку на тэрыторыі Палесся, палеагеаграфію і палеаэкалогію галацэну Беларусі. Да 1986 года вывучаліся старажытнасці ўсходняга Палесся (Гомельская вобласць) — вывучана больш за 250 помнікаў каменнага і бронзавага вякоў (раскапана 1440 кв. м). З 1986 года даследаванні праводзіліся ў Заходнім Палессі (у асноўным вакол аграгарадка Моталь выкрыта больш за 10 000 кв. м.). Па матэрыялах раскопак створаны Музей народнай творчасці ў аграгарадку Моталь Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці[2].
Падрыхтаваны матэрыялы для стварэння музеяў на стаянках палеаліту ў вёсцы Юравічы і Бердыж Гомельскай вобласці[2].
Аўтар каля 300 навуковых публікацый, а таксама вялікай колькасці артыкулаў у энцыклапедычных выданнях.
У розны час выкладала ў БДУ, БДПУ імя М. Танка, БрДУ імя А. С. Пушкіна, МДУ імя А. А. Куляшова.
Супрацоўнічала з Інстытутамі археалогіі Познанскага універсітэта, Інстытутамі археалогіі Варшаўскага універсітэта, Інстытутамі археалогіі Расійскай і Інстытутамі археалогіі Украінскай акадэмій навук, а гэтак жа Інстытутам гісторыі матэрыяльнай культуры РАН.
Член Савета па абароне дысертацый і Навуковага савета Інстытута гісторыі НАН Беларусі, рэдакцыйных калегій выданняў «Материалы по археологии Беларуси», «Baltic-Pontik Studies», «Archаelogia Bimaris»[2].
Сярод апублікаваных прац:
Мае сына Дзмітрыя Леанідавіча Калечыца, намесніка Старшыні Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, які быў у шлюбе з вядомай беларускай эпіграфісткай Інай Леанідаўнай Калечыц.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.