Італьянская сацыяльная рэспубліка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Італьянская сацыяльная рэспубліка (італ.: Repubblica Sociale Italiana), неафіцыйна вядомая па назве сваёй сталіцы як Рэспубліка Сало́ (італ.: Repubblica di Salò) — марыянетачная дзяржава[1][2][3][4][5], утвораная ў верасні 1943 года на акупаванай Германіяй тэрыторыі паўночнай (і часткова цэнтральнай) Італіі. Створана пасля вызвалення нямецкім спецпрызнам з-пад арышту італьянскага дыктатара Беніта Мусаліні, які і ўзначаліў новы ўрад, а зноў створаная Рэспубліканская фашысцкая партыя (пераемнік Нацыянальнай фашысцкай партыі) стала кіруючай і адзінай законнай у краіне. Фармальна ІСР была незалежнай дзяржавай, фактычна падтрымлівалася дзякуючы знаходжанню ў гэтым рэгіёне нямецкіх войскаў.
Рэспубліка | |||||
Італьянская сацыяльная рэспубліка | |||||
---|---|---|---|---|---|
Repubblica Sociale Italiana | |||||
|
|||||
Гімн: «Giovinezza» | |||||
|
|||||
|
|||||
Сталіца | Рым (дэ-юрэ)[1] | ||||
Мова(ы) | Італьянская | ||||
Афіцыйная мова | італьянская мова | ||||
Рэлігія | Каталіцтва | ||||
Грашовая адзінка | Італьянская ліра | ||||
Форма кіравання |
Прэзідэнцкая рэспубліка (дэ-юрэ) Аднапартыйная рэспубліка (дэ-факта) |
||||
Кіраўнікі дзяржавы | |||||
Кіраўнік дзяржавы і ўрада | |||||
• 1943—1945 | Беніта Мусаліні | ||||
Генеральны сакратар РФП | |||||
• 1943—1945 | Алесандра Паваліні | ||||
Гісторыя | |||||
• 12 верасня 1943 | Аперацыя «Дуб» | ||||
• 23 верасня 1943 | Стварэнне ўрада | ||||
• 29 красавіка — 2 мая 1945 | Спыненне існавання | ||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Урад рэспублікі абвясціў сябе адзіным законным італьянскім урадам і не прызнаваў заключанага новым італьянскім урадам у верасні 1943 года перамір'я з саюзнікамі, абвясціўшы караля Віктара Эмануіла III здраднікам.
Да чэрвеня 1944 рэспубліка валодала адноснай самастойнасцю ва ўнутранай палітыцы і нават змагла ажыццявіць шэраг праектаў (напрыклад сацыялізацыю эканомікі), але паступовы распад рэспублікі пад націскам войскаў саюзнікаў і італьянскага супраціўлення ўзмацняў яе залежнасць ад германскага ўрада[6].
Дзяржава спыніла сваё існаванне ў апошніх чыслах красавіка 1945 года, калі капітулявалі рэшткі нямецкіх войскаў на тэрыторыі Італіі. Шматлікія былыя лідары рэспублікі былі захоплены і пакараны смерцю італьянскімі партызанамі, уключаючы Мусаліні.