From Wikipedia, the free encyclopedia
Інге Леман (дацк.: Inge Lehmann; 13 мая 1888, Капенгаген — 21 лютага 1993, Капенгаген) — дацкі геафізік, сейсмолаг, выкладчык Каралеўскага таварыства ў Лондане. У 1936 годзе адкрыла ўнутранае ядро Землі на аснове вывучэння разбегу сейсмічных хваль ад землетрасенняў у паўднёвай частцы Ціхага акіяну[6].
Інге Леман | |
---|---|
Inge Lehmann | |
Дата нараджэння | 13 мая 1888[1][2][…] |
Месца нараджэння | Капенгаген |
Дата смерці | 21 лютага 1993[1][2][…] (104 гады) |
Месца смерці | Капенгаген |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Alfred Lehmann[d][4] |
Род дзейнасці | seismologist, геолаг, surveyor, натуралістка, геафізік |
Навуковая сфера | геафізіка, сейсмалогія |
Месца працы | |
Альма-матар | Капенгагенскі ўніверсітэт, Кембрыджскі ўніверсітэт |
Член у | |
Узнагароды |
William Bowie Medal[d] (1971) Tagea Brandt Rejselegat[d] (1938) Emil Wiechert Medal[d] (1964) замежны член Лонданскага каралеўскага таварыства[d] (24 красавіка 1969) honorary doctorate of the University of Copenhagen[d] (1968) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзілася ў сям'і эксперыментальнага псіхолага Альфрэда Лемана (1858—1921). Навучалася ў сярэдняй школе, кіраўніком якой была цётка Нільса Бора — Ханна Адлер. Як казала Інге Леман, бацька і Адлер былі двума людзьмі, якія найболей уплылі на развіццё яе інтэлектуальных здольнасцяў. Пасля школы, з перапынкамі з-за стану здароўя, вучылася матэматыцы ва Капенгагенскім і Кембрыджскім ўніверсітэтах. Затым некалькі гадоў працавала ў страхавым бізнесе, а ў 1925 годзе стала памочнікам геадэзіста Нільса Эрыка Норлунда . У 1928 годзе Леман здала іспыты па геадэзіі і пачала працаваць інспектарам і начальнікам аддзела сейсмалогіі геадэзічнага інстытута Даніі, які ўзначальваў Норлунд.
У артыкуле пад незвычайнай назвай P' , Леман дала ўласную інтэрпрэтацыю сейсмічным хвалям тыпу P і паказала, што ў Зямлі ёсць унутранае ядро[7]. Гэта тлумачэнне было прынята на працягу двух-трох гадоў іншымі сейсмолагамі (Бэно Гутэнбергам, Чарльзам Фрэнсісам Рыхтэрам і Гаральдам Джэфрысам). 2-я сусветная вайна і акупацыя Даніі нямецкімі войскамі ўскладнілі Леман далейшыя даследаванні.
У гады перад выхадам на пенсію (1953), адносіны паміж Леман і супрацоўнікамі геадэзічнага інстытута пагоршыліся, верагодна, таму што яна была не дужа цярплівая ў стаўленні да калег[8].
Пасля 1953 года Інге Леман пераехала ў ЗША, некалькі гадоў працавала разам з Морысам Юінгам і Фрэнкам Прэсам . Даследавала зямную кару і верхнюю мантыю і адкрыла гэтак званы сейсмічны разрыў, які ляжыць на глыбіні ад 190 да 250 км і быў названы «мяжой Леман»[9].
Пахавана на Херсгольмскіх могілках .
Апроч значнай колькасці іншых узнагарод, Інге Леман атрымала ступені ганаровага доктара Калумбійскага ўніверсітэта у Нью-Ёрку (1964) і Капенгагенскага ўніверсітэта (1968), а таксама стала членам шматлікіх навуковых таварыстваў.
У 1997 годзе Амерыканскі геафізічны саюз устанавіў медаль у гонар Інге Леман «за выдатны ўклад у разуменне структуры, саставу і дынамікі зямной мантыі і ядра».
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.