From Wikipedia, the free encyclopedia
Імрэ (Эмерых) Кальман (венг.: Kálmán Imre, ням.: Emmerich Kalman; 24 кастрычніка 1882 — 30 кастрычніка 1953) — венгерскі кампазітар, аўтар папулярных аперэт. Адзін з заснавальнікаў і найбольш відных прадстаўнікоў т. зв. новай венскай аперэты.
Імрэ Кальман | |
---|---|
венг.: Kálmán Imre | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 24 кастрычніка 1882[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 30 кастрычніка 1953[1][2][…] (71 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | |
Жонка | Vera Kálmán[d] |
Дзеці | Charles Kalman[d] |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Педагог | Hans von Koessler[d] |
Прафесіі | кампазітар, дырыжор, кінакампазітар |
Жанры | аперэта |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вучыўся ў Акадэміі музыкі, адначасова вывучаў права ва ўніверсітэце ў Будапешце. 3 1911 жыў у Вене, з 1938 у Швейцарыі, з 1940 у ЗША, з 1948 у Францыі.
Лепшыя яго аперэты пастаўлены ў Вене: «Цыган прэм’ер» (1912), «Каралева чардаша» («Сільва», 1915) — адна з вяршьшь творчасці Кальмана, «Баядэра» (1921), «Графіня Марыца» (1924), «Прынцэса цырка» і «Фіялка Манмартра» (1930), «Д’ябальскі наезнік» (1932). Ім уласцівы разгорнутая драматургія, вастрыня сюжэтных сітуацый, яркая запамінальная меладыйнасць, эфектная аркестроўка; у многіх з іх прыкметны ўплыў вербункаша. Сярод іншых твораў: аперэты «Асеннія манеўры» (1908), «Салдат у адпачынку» (1910), «Маленькі кароль» (1912), «Залаты світанак» (1927), «Імператрыца Жазефіна» (1936), «Марынка» (1945); сімфанічная паэма «Сатурналіі» (1904); інструментальныя п’есы; рамансы; музыка для тэатра і кіно.
Аўтар мемуараў.
Імрэ Кальман на Вікісховішчы |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.