From Wikipedia, the free encyclopedia
Імперыя Вялікіх Маголаў (саманазва перс.: گورکانیان — Gurkâniyân) — назва дзяржавы, якая ўзнікла на тэрыторыі сучасных Індыі, Пакістана і паўднёвага Афганістана. Дзяржава існавала з 1526 па 1858 гады (фактычна да сярэдзіны XIX стагоддзя). Назва «Вялікія Маголы» з’явілася ўжо пры англійскіх каланізатарах. Тэрмін «магол» ужываўся ў Індыі для пазначэння мусульман Паўночнай Індыі і Цэнтральнай Азіі[1].
Гістарычная дзяржава | |||
Імперыя Вялікіх Маголаў | |||
---|---|---|---|
گورکانیان | |||
|
|||
|
|||
21 красавіка 1526 — 21 верасня 1857
|
|||
Сталіца | |||
Мова(ы) | персідская, чагатайская мова і урду | ||
Афіцыйная мова | персідская | ||
Рэлігія | Din-e Ilahi[d] і іслам | ||
Грашовая адзінка | рупія | ||
Плошча |
|
||
Насельніцтва |
|
||
Форма кіравання | Абсалютная манархія | ||
Дынастыя | Маголы | ||
Магольскі імператар | |||
• 1526—1530 | Бабур | ||
• 1530 - 1539; 1555 - 1556 | Хумаюн | ||
• 1556—1605 | Акбар Вялікі | ||
• 1605—1627 | Джахангір | ||
• 1628—1658 | Шах-Джахан | ||
• 1659—1707 | Аурангзеб | ||
Гісторыя | |||
• 21 красавіка 1521 | Заснаванне | ||
• 21 верасня 1857 | Паўстанне сіпаеў | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Імперыя заснавана Бабурам, вымушаным разам са сваімі паплечнікамі адвандраваць з Сярэдняй Азіі на тэрыторыю Індастана. У складзе войска Бабура былі прадстаўнікі розных народаў і плямёнаў, якія ўваходзілі ў склад дзяржавы Цімурыдаў таго часу, такія, як, напрыклад, цюркскія[2][3], магольскія[4][5][6] і іншыя плямёны.
Бабур паходзіў з цюркізаванага мангольскага роду Барлас і адносіўся да дынастыі Цімурыдаў. В. Бартольд паведамляе, што некаторыя факты дазваляюць заяўляць, што мова маголаў быў мангольскай[6]. Аднак гісторык В. П. Юдзін сцвярджаў, што маголы былі цюркамоўнымі плямёнамі[7].
Заснавальнік імперыі Бабур нарадзіўся ў горадзе Андыжан, які размяшчаўся ў Ферганскай даліне, што ўваходзіла ў склад дзяржавы Цімурыдаў. Заснаваную Бабурам дынастыю індусы па прынятай імі традыцыі сталі зваць Маголамі. Еўрапейскія падарожнікі XVII стагоддзі звалі гэту дынастыю «Вялікія Маголы»[4][5].
Вялікіх маголаў можна зваць і цімурыдамі таксама як і Бабурыдамі па імі заснавальніка дынастыі і дзяржавы Бабура. Члены дынастыі былі двухмоўнымі і размаўлялі на цюркскай[2] і персідскай мовах. Бабурыды насілі тытул «падзішах», запазычаны ў персаў і прыняты Бабурам у 1506 годзе.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.