From Wikipedia, the free encyclopedia
Чагата́йская мова, чагата́йскі цюркі́, стараўзбекская[3][4] (جغتای — jaĝatāy ці ترکی — Turkī; узб.: ﭼﯩﻐﻪتاي, chig’atoy tili, чиғатой тили; уйг.: چاغاتاي تىلى/чағатай тили; пар. Чагатай) — сярэдневяковая сярэднеазіяцка-цюркская пісьмова-літаратурная мова, якая дасягнула найбольшага афармлення і аднастайнасці як мова класічная ў цімурыдскіх удзелах Маверанахра ў 2-й пал. XV—XVI стст.
Чагатайская мова | |
---|---|
Саманазва | туркі, Jağatāy, جغتای |
Краіны | Дзяржава Цімурыдаў і Імперыя Вялікіх Маголаў |
Рэгіёны | Цэнтральная Азія, Харэзм |
Агульная колькасць носьбітаў |
|
Статус | мёртвая[1][2] |
Класіфікацыя | |
Катэгорыя | Мовы Еўразіі |
Алтайская сям'я (спрэчна)
|
|
Пісьменнасць | арабскі алфавіт, лацінскае пісьмо і Chagatai alphabet[d] |
Моўныя коды | |
ДАСТ 7.75–97 | чаг 781 |
ISO 639-1 | — |
ISO 639-2 | chg |
ISO 639-3 | chg |
Ethnologue | chg |
IETF | chg |
Glottolog | chag1247 |
Увабрала ў сябе араба-персідскую лексіку і многія іншадыялектныя формы, абумоўленыя блізкасцю пражывання і актыўнымі кантактамі паміж прадстаўнікамі карлукскай, кыпчакскай і агузскай груп цюркскіх гаворак, стаўшы наддыялектнай мовай.
Сучасныя ўзбекская і ўйгурская мовы з’яўляюцца «позняй формай»[5] ці прамымі спадкаемцамі чагатайскай[6], таму яе часам называюць «стараўзбекскай» ці «стараўйгурскай»[крыніца не паказана 3133 дні].
Чагатайская мова характарызуецца высокім узроўнем мастацкай выразнасці і тэрміналагічнай паўнаты. Жанры паэзіі і прозы ўключаюць стылі рэлігійнай, філасофска-дыдактычнай, навуковай, юрыдычнай, дзелавой, эпісталярнай літаратуры.
Цюркамоўныя крымчакі да канца XIX стагоддзя называлі сваю мову «чагатай». У нашы дні «чагатайскай» часам называюць тэкінскі дыялект туркменскай мовы ў Афганістане[7].
Пісьменнасць на аснове арабскай графікі і ўйгурскага пісьма.
Сярод цюрколагаў няма адзінства ў тлумачэнні чагатайскай мовы і вызначэння яе часавых межаў, але прынята лічыць, што на ёй пісалі ў Сярэдняй Азіі пачынаючы з XIII—XIV і практычна да пачатку XX стагоддзя. Чагатайская мова з’яўлялася мовай міжнацыянальных зносін у Сярэдняй Азіі.
З канца XV стагоддзя ў чагатайскай прасочваецца тэндэнцыя адыходу ад стараўйгурскай караханідскай літаратурнай традыцыі і збліжэння з народнай мовай продкаў сучасных узбекаў. Да гэтага часу ў граматычнай сістэме літаратурнай мовы азначыліся рысы пераходу да сучаснай узбекскай мовы[8]
Чагатайская мова з’яўляецца нашчадкам караханідскай мовы[9][10], але ўвабрала ў сябе таксама элементы самаркандскага і андыжанскага дыялектаў (продкаў сучаснай узбекскай мовы), спадчынай старажытнаўйгурскай мовы з’яўляецца выкарыстанне ўйгурскай графікі, якой напісаны раннія чагатайскія сачыненні[11]. З прычыны пастаяннага змяшання цюркскага насельніцтва і перамяшчэння геаграфічных цэнтраў мова ўвабрала ў сябе шматлікія дыялектныя формы розных цюркамоўных супольнасцей. Аднак у цэлым яна грунтавалася на карлукскай граматычных аснове. Апроч карлукскага лінгвістычнага каркаса ў чагатайскай мове прасочваюцца асаблівасці агузскага ўплыву (на тэрыторыі Харэзма), а таксама некаторыя рысы кіпчакскіх моў у месцах цеснага кантакту з іх носьбітамі[12][13].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.