From Wikipedia, the free encyclopedia
Іж (удм.: Оӵ, татар.: Иж, руск.: Иж) — рака ў Расіі, ва Удмурцкай Рэспубліцы і Рэспубліцы Татарстан, правы прыток ракі Кама. З 1978 года з’яўляецца помнікам прыроды рэгіянальнага значэння Татарстана[1].
Іж | |
---|---|
удм. Оӵ, тат. Иж, руск. Иж | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 226,2 км |
Басейн | 8 510 км² |
Расход вады | 4,5—240 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | зліццё рэк Вялікі Іж і Малы Іж |
• Каардынаты | 57°07′49″ пн. ш. 53°22′36″ у. д.HGЯO |
Вусце | Ніжнекамскае вадасховішча |
• Каардынаты | 56°02′15″ пн. ш. 52°54′04″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Кама → Волга → Каспійскае мора |
Краіна | |
Рэгіёны | Удмурція, Татарстан |
Код у ДВР | 10010101212111100026890 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Працякае па тэрыторыях Удмурцкай Рэспублікі і Рэспублікі Татарстан (па тэрыторыі Татарстана — 97,5 кіламетраў[2]) з поўначы на поўдзень і ўпадае ў Каму за 124 км ад яе вусця. Вусце ракі Іж знаходзіцца ў планаванай зоне затаплення Ніжнекамскага вадасховішча.
Агульная працягласць ракі (разам з Вялікім Іжам) — 259 км (226,2[2] км, ад зліцця Вялікага і Малога Іжа — 234 км), з якіх 70 км — ад вытока да плаціны Іжэўскай сажалкі і 189 км — ад плаціны да месца яе ўпадзення ў Каму. Плошча вадазбору 8510 км², у тым ліку вышэй сажалкі — 1640 км².
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.