Ігі Поп (англ.: Iggy Pop, сапраўднае імя James Newell Osterberg, Jr. — Джэймс Ньюэл Остэрберг-малодшы, нар. 21 красавіка 1947) — амерыканскі рок-вакаліст, адзін з пачынальнікаў і гуру альтэрнатыўнага рока[1]. За ўнёсак у развіццё рок-альтэрнатывы яго завуць «хросным бацькам» (часам «дзядулем») панк-рока і гранжа. У 2009 годзе аўтарытэтны брытанскі часопіс «Classic Rock» ганараваў яго званнем «Жывая легенда»[2].

Хуткія факты Ігі Поп, Асноўная інфармацыя ...
Ігі Поп
Iggy Pop
Thumb
Ігі Поп на Pinkpop-фестывалі (1987)
Асноўная інфармацыя
Поўнае імя Джэймс Ньюэл Остэрберг-малодшы
Дата нараджэння 21 красавіка 1947(1947-04-21) (77 гадоў)
Месца нараджэння Маскеган, штат Мічыган, Сцяг ЗША
Краіна Сцяг ЗША
Жонка Wendy Weissberg[d], Suchi Asano[d] і Nina Alu[d]
Дзеці Eric Benson[d]
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі музыкант, паэт, прадзюсар, акцёр
Гады актыўнасці з 1965
Пеўчы голас барытон
Інструменты ударныя, акустычная гітара, клавішныя
Жанры прота-панк
гаражны рок
панк-рок
глэм-рок
пост-панк
хард-рок
альтэрнатыўны рок
Псеўданімы Ігі Поп
Калектывы The Stooges
Супрацоўніцтва Дэвід Боўі
The Trolls
Green Day
Sum 41
Peaches
Слэш
Горан Брэгавіч
Лэйблы Virgin Records, RCA, A&M, Arista Records, Elektra Records
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
Аўтограф Thumb
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку
Закрыць

У канцы 1960-х — пачатку 1970-х гадоў Ігі Поп быў салістам у рок-гурце The Stooges, якая моцна паўплывала на развіццё хард-рока і панк-рока. The Stooges сталі скандальна вядомымі сваімі канцэртнымі выступленнямі, падчас якіх Ігі (які традыцыйна выступаў з аголеным тулавам) часта калечыў сябе, абражаў гледачоў, распранаўся і скакаў са сцэны ў натоўп (першым выкарыстаў скачок у натоўп). The Stooges былі сем разоў няўдала намінаваны на ўключэнне ў Залу славы рок-н-рола, нарэшце 15 сакавіка 2010 года яны былі ўведзены туды, на ўрачыстай цырымоніі, якая адбылася ў Нью-Ёрку[3].

Папулярнасць Ігі не раз змянялася на працягу ўсёй яго наступнай сольнай кар'еры. Яго найбольш вядомыя сольныя песні — «Lust for Life», «I'm Bored», «Real Wild Child (Wild One)», «The Passenger» і хіт-сінгл «Candy» (дуэт з вакалісткай The B-52's, Кейт Пірсан) які патрапіў у Top 40[4]. Біяграфічны фільм пра яго жыццё і кар'еры пад назвай «The Passenger» знаходзіцца ў распрацоўцы. Мянушку «Ігі» яму далі Майкл Эрлевайн і іншыя таварышы па гурце «Prime Movers» за тое, што Остэрберг раней іграў у групе «The Iguanas»[4]. Ігі Поп агульнапрызнаны як адзін з самых дынамічных выканаўцаў усіх часоў[1]. З 1990-х шмат здымаецца ў кіно.

Асабістае жыццё

У Ігі Папа ёсць сын па імі Эрык Бенсан (англ.: Eric Benson). Ігі быў жанаты двойчы: першы раз з Вендзі Вайсберг (англ.: Wendy Weissberg) у 1968 годзе, другі яго шлюб быў з Сачы Асана (англ.: Suchi Asano) (1985—1999)[5].

Дыскаграфія

З групай The Stooges

  • The Stooges (1969)
  • Fun House (ліпень 1970)
  • Raw Power (1973)
  • Metallic K.O. (1976, канцэртны альбом)
  • Open Up And Bleed (1995, канцэртны альбом)
  • Telluric Chaos (май 2005, канцэртны альбом)
  • The Weirdness (сакавік 2007)
  • Ready To Die (красавік 2013)

З Джэймсам Уільямсанам

Сольныя альбомы

  • The Idiot (сакавік 1977)
  • Lust for Life (верасень 1977)
  • New Values (красавік 1979)
  • Soldier (студзень 1980)
  • Party (чэрвень 1981)
  • Zombie Birdhouse (верасень 1982)
  • Blah Blah Blah (кастрычнік 1986)
  • Instinct (ліпень 1988)
  • Brick by Brick (ліпень 1990)
  • American Caesar (верасень 1993)
  • Naughty Little Doggie (сакавік 1996)
  • Avenue B (верасень 1999)
  • Beat 'Em Up (чэрвень 2001)
  • Skull Ring (лістапад 2003)
  • Preliminaires (май 2009)
  • Apres (май 2012)
  • Post Pop Depression (сакавік 2016)
  • Free (2019)
  • Every Loser (2023)

Канцэртныя альбомы

  • TV Eye Live 1977 (1978)
  • Berlin 91 (сакавік 1994)
  • Best Of...Live (1996)
  • LiVE @ Studio105fm of The maison de la radio (2009-05-28 — Paris, France)

Зборнікі

  • Pop Music (кастрычнік 1996)
  • Nude & Rude: The Best of Iggy Pop (кастрычнік 1996)
  • A Million in Prizes: The Anthology (ліпень 2005)

Зноскі

Спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.